ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

Кіраўнікі справаў Мінаблвыканкама Пухавіцкага райвыканкама сустрэліся з калектывам Пухавіцкага аддзялення філіяла «Энергазбыт»

На мінулым тыдні ў горадзе Мар'іна Горка прайшла сустрэча калектыву Пухавіцкага міжраённага аддзялення філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» з кіраўніком спраў Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімірам Гурыновічам і кіраўніком спраў Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Людмілай Бельскай.

ВЯСНА ‒ ЧАС ЧЫСЦІНІ

У красавіку ў Беларусі традыцыйна праходзяць суботнікі па ўборцы, азеляненні, добраўпарадкаванні населеных пунктаў і навядзенні парадку на зямлі. Пачалі ўборку і добраўпарадкаванне прылеглых і замацаваных за філіялам «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» тэрыторый і яго работнікі.

Кадравыя прызначэнні

9 сакавіка 2020 г. дырэктарам філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» прызначаны Мароз Аляксандр Георгіевіч.

Аляксандр Георгіевіч нарадзіўся ў 1960 г. у в. Пастовічы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў ў 1982 г. Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Цеплавыя электрычныя станцыі».

ФІЛІЯЛ «ЭНЕРГАЗБЫТ» АДЗНАЧЫЎ 75-ГОДДЗЕ

17 студзеня ў Палацы культуры ветэранаў адбыўся ўрачысты вечар, прысвечаны 75-годдзю філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга». На святочным мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнікі, работнікі і ветэраны філіяла, запрошаныя госці.

Спаборніцтвы па валейболе ў філіяле «ЭНЕРГАЗБЫТ» РУП «МІНСКЭНЕРГА»

У мінулыя выхадныя адбыўся чарговы этап круглагадовай спартакіяды філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» ‒ спаборніцтвы па валейболе. Спаборніцтвы праходзілі на спартыўных базах Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі ў Ратамцы і Ждановічах, а таксама на базе спартыўнага комплексу санаторыя «Зялёны бор».

КОНКУРС ПРАФЕСІЙНАГА МАЙСТЭРСТВА СЯРОД ЛІНЕЙНЫХ КАНТРАЛЁРАЎ

26 лістапада на базе Пухавіцкага міжраённага аддзялення прайшоў конкурс на званне «Лепшы па прафесіі» сярод лінейных кантралёраў аддзяленняў філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга». Дадзены конкурс з'яўляецца неад'емнай часткай праверкі прафесійнай падрыхтоўкі персаналу, служыць павышэнню ўзроўню кваліфікацыі і майстэрства работнікаў, распаўсюджванню перадавога вопыту.

ВОСЕНЬСКІ МЕСЯЧНІК Ў ФІЛІЯЛЕ

У кастрычніку ў філіяле «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» прайшоў традыцыйны восеньскі месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. Штогод працоўная акцыя арганізуецца з мэтай актывізацыі работ па ўборцы і забеспячэнню належнага санітарнага стану аб'ектаў, якія знаходзяцца ў гаспадарчым вядзенні філіяла, а таксама прылеглых і замацаваных тэрыторый.

СУСТРЭЧА НЕПРАЦУЮЧЫХ ПЕНСІЯНЕРАЎ ФІЛІЯЛА «ЭНЕРГАЗБЫТ» РУП «МІНСКЭНЕРГА»

31 кастрычніка ў філіяле «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» была арганізавана сустрэча непрацуючых пенсіянераў. Дадзенае мерапрыемства ўжо стала добрай традыцыяй і з кожным годам збірае ўсё больш удзельнікаў. Так, у гэтым годзе на сустрэчу прыехалі каля 40 чалавек.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024