ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

ФІЛІЯЛ «ЭНЕРГАЗБЫТ» АДЗНАЧЫЎ 75-ГОДДЗЕ

17 студзеня ў Палацы культуры ветэранаў адбыўся ўрачысты вечар, прысвечаны 75-годдзю філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга». На святочным мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнікі, работнікі і ветэраны філіяла, запрошаныя госці.


Павіншаваць Энергазбыт з выдатнай датай прыйшлі генеральны дырэктар РУП «Мінскэнерга» Шчэмель Алег Анатольевіч, галоўны інжынер РУП «Мінскэнерга» Казакоў Аляксандр Аляксандравіч, старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці Дзіклоў Уладзімір Уладзіміравіч, старшыня Мінскага гарадскога аб'яднання арганізацый прафсаюзаў Беланоўскі Мікалай Аляксандравіч, старшыня Савецкага раённага г.Мінска аб'яднання арганізацый прафсаюзаў Звярко Галіна Іванаўна і многія іншыя..

У ходзе мерапрыемства дырэктар філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» Шэршань Андрэй Пятровіч павіншаваў сваіх супрацоўнікаў, выказаўшы самыя цёплыя словы падзякі і пажаданні далейшых прафесійных поспехаў. Асаблівую ўдзячнасць Андрэй Пятровіч выказаў ветэранам філіяла, якія сваёй працай заклалі трывалую аснову для далейшага развіцця Энергазбыта.

Больш за 50 работнікаў філіяла «Энергазбыт» былі адзначаны ганаровымі граматамі і падзякамі. Траім супрацоўнікам прысвоена Ганаровае званне дзяржаўнага вытворчага аб'яднання электраэнергетыкі «Белэнерга» «Выдатнік Беларускай энергасістэмы», аднаму ‒ Ганаровае званне дзяржаўнага вытворчага аб'яднання электраэнергетыкі «Белэнерга» «Ганаровы работнiк Беларускай энергасiстэмы». Фатаграфіі двух работнікаў занесены на Дошку Пашаны РУП «Мінскэнерга», фатаграфіі 11 работнікаў ‒ на Дошку Пашаны філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга».

Пасля заканчэння афіцыйнай часткі ўрачыстага вечара на сцэну з творчымі нумарамі выйшлі работнікі філіяла. Венскім вальсам адкрылі канцэрт ўдзельнікі Прэзідэнцкага балю з Аддзялення па збыце электрычнай энергіі Мінскага раёна. Парадавалі прысутных сваімі вакальнымі дадзенымі супрацоўнікі службы АСКУЭ, Клецкага, Пухавіцкага, Салігорскага міжраённых аддзяленняў. Усе гледачы ад душы пасмяяліся над выступам хлопцаў з Мінскага аддзялення па збыце электрычнай энергіі, якія ў забіяцка-жартаўлівай форме абмяркоўвалі надзённыя працоўныя пытанні. Сапраўдны канцэрт ад зорак эстрады прадставілі спецыялісты са Стоўбцаў, пераможцы фестывалю «Беларусіяда» у 2019 годзе. Заключным акордам вечара прагучалі словы гімна філіяла: «Мы ўсе тут Мінскэнерга... Мы адна сям'я...»


220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024