1. Тарыфы на электрычную энергію, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў:
| Тарыф (беларускіх рублёў за 1 кВт·г) | |
|---|---|
| c 01.03.2026г. | |
| 1.1. аднаставачны тарыф | 0,3265 |
| 1.2. дыферэнцыраваны тарыф па двух часавых перыядах: | |
| у гадзіны мінімальных нагрузак (с 22.00 до 17.00) | 0,2286 |
| у гадзіны максімальных нагрузак (с 17.00 до 22.00) | 0,653 |
| 1.3. дыферэнцыраваны тарыф па трох часавых перыядах: | |
| у гадзіны мінімальных нагрузак (с 23.00 до 06.00) | 0,1959 |
| у гадзіны максімальных нагрузак (с 17.00 до 23.00) | 0,5877 |
| астатні час сутак | 0,2286 |
2. Субсiдуемыя тарыфы на электрычную энергію.
| з 01.03.2026г. | ||
|---|---|---|
| Тарыф (беларускіх рублёў за 1 кВт·г) | ||
|
1. Электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі (электрычнымi варачнымі панэлямі) бытавымі стацыянарнымі для прыгатавання ежы, і не абсталяваных газавыкарыстальным абсталяваннем для прыгатавання ежы, за выключэннем азначанай у п.2-4: |
||
| 1.1. аднаставачны тарыф | 0,2581 | |
| 1.2. дыферэнцыраваны тарыф па двух часавых перыядах: | ||
| у гадзіны мінімальных нагрузак (с 22.00 до 17.00) | 0,1807 | |
| у гадзіны максімальных нагрузак (с 17.00 до 22.00) | 0,5162 | |
| 1.3. дыферэнцыраваны тарыф па трох часавых перыядах: | ||
| у гадзіны мінімальных нагрузак (с 23.00 до 06.00) | 0,1549 | |
| у гадзіны максімальных нагрузак (с 17.00 до 23.00) | 0,4646 | |
|
астатні час сутак |
0,1807 | |
|
2. Электрычная энергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай (сумарнай) магутнасцю электранагравальнага абсталявання болей 5 кВт, за выключэннем азначанай у п.3-4: |
||
| дыферэнцыраваны тарыф па двух часавых перыядах: | ||
| у гадзіны мінімальных нагрузак (с 23.00 до 6.00) | 0,1772 | |
|
астатні час сутак |
0,329 | |
| з 01.03.2026 па 31.05.2026 | з 01.06.2026 па 31.12.2026 | |
| 3. Электрычная энергія пры умове яе выкарыстання ў тым ліку для патрэб ацяплення, ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў жылых дамах (кватэрах), садовых хатак, дач*, не абсталяваных ва ўстаноўленым парадку сістэмамі цэнтралізаванага цепла-і газазабеспячэння і абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі (электрычнымi варачнымі панэлямі) бытавымі стацыянарнымі для прыгатавання ежы, пры адсутнасці асобнага (дадатковага) прыбора індывідуальнага ўліку расходу электрычнай энергіі для патрэб ацяплення, ацяплення і гарачага водазабеспячэння: |
Тарыф (беларускіх рублёў за 1 кВт·г) | |
| 3.1. аднаставачны тарыф | 0,1242 | 0,1263 |
| 3.2. дыферэнцыраваны тарыф па двух часавых перыядах: | ||
| у гадзіны мінімальных нагрузак (с 23.00 до 6.00) | 0,0869 | 0,0884 |
| астатні час сутак | 0,1615 | 0,1642 |
|
*пры наяўнасці складзенага ва ўстаноўленым парадку тэхнічнага пашпарта на садовую хатку, дачу і далучэнні электраўстановак садовай хаткі, дачы непасрэдна да электрычных сетак энергазабеспячальных арганізацый, якія ўваходзяць у склад ДВА «Белэнерга». |
||
| з 01.03.2026 па 31.05.2026 | з 01.06.2026 па 31.12.2026 | |
| Тарыф (беларускіх рублёў за 1 кВт·г) | ||
| 4. Электрычная энергія для патрэбаў ацяплення, ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў жылых дамах (кватэрах), не абсталяваных ва ўстаноўленым парадку сістэмамі цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння, пры наяўнасці асобнага (дадатковага) прыбора індывідуальнага ўліку расходу электрычнай энергіі для патрэб ацяплення, ацяплення і гарачага водазабеспячэння: | 0,0454 | 0,0487 |
| з 01.03.2026 | ||
| 5. Электрычная энергія, за выключэннем указанай у пунктах 1- 4: | Тарыф (беларускіх рублёў за 1 кВт·г) | |
| 5.1. аднаставачны тарыф | 0,3037 | |
| 5.2. дыферэнцыраваны тарыф па двух часавых перыядах: | ||
| у гадзіны мінімальных нагрузак (с 22.00 до 17.00) | 0,2126 | |
| у гадзіны максімальных нагрузак (с 17.00 до 22.00) | 0,6074 | |
| 5.3. дыферэнцыраваны тарыф па трох часавых перыядах: | ||
| у гадзіны мінімальных нагрузак (с 23.00 до 06.00) | 0,1822 | |
|
у гадзіны максімальных нагрузак (с 17.00 до 23.00) |
0,5467 | |
| астатні час сутак | 0,2126 | |
3. Тарыф на цеплавую энергiю для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння:
- да 31 мая 2026 г. уключна – 27,2323 бэл.руб. за 1 Гкал.
- з 1 чэрвеня да 31 снежня 2026 г. уключна – 29,2224 эел.руб. за 1 Гкал.
4. Тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння, які забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат (з 1 сакавiка 2026 г.): 147,48 бэл.руб. за 1 Гкал.
Плата за паслугі электразабеспячэння спаганяецца па субсідуемых тарыфах для насельніцтва з ужываннем каэфіцыента 0,85 з плацельшчыкаў жыллёва-камунальных паслуг (абанентаў) у жылых дамах (жылых памяшканнях) пры адначасовым захаванні наступных умоў:
- жылыя дамы (жылыя памяшканні) абсталяваны ва ўстаноўленым парадку сістэмай цэнтралізаванага цеплазабеспячэння і балоннай (рэзервуарнай) устаноўкай для забеспячэння звадкаваным вуглевадародным газам на мэты ежы;
- жылыя дамы (жылыя памяшканні) не абсталяваны ва ўстаноўленым парадку сістэмай цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і сістэмай цэнтралізаванага газазабеспячэння або індывідуальнай балоннай (рэзервуарнай) устаноўкай для забеспячэння звадкаваным вуглевадародным газам на мэты гарачага водазабеспячэння або на мэты гарачага водазабеспячэння і ацяплення.
У выпадку выкарыстання для мэт прадпрымальніцкай дзейнасці, за выключэннем самастойнай прафесійнай або рамеснай дзейнасці або дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, жылога памяшкання, часткі жылога памяшкання, нежылых памяшканняў у аднакватэрных, блакіраваных, шматкватэрных жылых дамах, у тым ліку пераведзеных ва ўстаноўленым жыллёвым заканадаўствам парадку з жылых збудаванняў у нежылыя, якія знаходзяцца ва ўласнасці і (або) ва ўладанні і карыстанні плацельшчыка жыллёва-камунальных паслуг (абанента), плацельшчык жыллёва-камунальных паслуг (абанент) абавязаны забяспечыць заключэнне ва ўстаноўленым актамі заканадаўства парадку дагавора, які прадугледжвае разлікі за спажываныя паслугі электразабеспячэння па тарыфах (цэнах) для юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, калі іншае не вызначана Палажэннем аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі, паслугу па кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, а таксама кампенсацыі расходаў на электраэнергію, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.08.2025 № 465.
Пры разліках па дыферэнцыраваных па часавых перыядах тарыфах на электрычную энергію такія тарыфы, устаноўленыя для перыяду мінімальных нагрузак энергасістэмы, прымяняюцца ў дзяржаўныя святы і святочныя дні, устаноўленыя і аб'яўленыя на пэўную дату ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам, непрацоўнымі, а таксама ў суботу і нядзелю.
Субсідуемы тарыф на электрычную энергію для насельніцтва на мэты ацяплення або ацяплення і гарачага водазабеспячэння прымяняецца ў жылых дамах (жылых памяшканнях), аснашчаных асобным (дадатковым) прыборам індывідуальнага ўліку расходу электрычнай энергіі на мэты ацяплення або ацяплення і гарачага водазабеспячэння ужываецца пры ўмове абсталявання такіх жылых дамоў (жылых памяшканняў) стацыянарна ўстаноўленымі або ўбудаванымі ў канструктыўныя элементы жылога дома (жылога памяшкання) прыёмнікамі электрычнай энергіі для патрэб ацяплення або ацяплення і гарачага водазабеспячэння з падключэннем да электрычнай сеткі без выкарыстання штэпсельных злучэнняў незалежна ад адзінкавай электрычнай магутнасці гэтых прыёмнікаў электрычнай энергii.



