ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

ВОСЕНЬСКІ МЕСЯЧНІК Ў ФІЛІЯЛЕ

У кастрычніку ў філіяле «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» прайшоў традыцыйны восеньскі месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. Штогод працоўная акцыя арганізуецца з мэтай актывізацыі работ па ўборцы і забеспячэнню належнага санітарнага стану аб'ектаў, якія знаходзяцца ў гаспадарчым вядзенні філіяла, а таксама прылеглых і замацаваных тэрыторый.

У гэтым годзе ў восеньскім месячніку прынялі ўдзел 350 чалавек. Супрацоўнікі філіяла збіралі апалае лісце і смецце, прыбіралі азеляненыя тэрыторыі, падрыхтоўвалі кветнікі да халоднага часу года, упрыгожвалі кветачніцы ігліцай. У ходзе месячніка арганізавана навядзенне парадку на працоўных месцах, выкананы абразанне дрэў, афарбоўка абсталявання і аснасткі ў рамонтнай зоне, вываз цвёрдых бытавых адходаў. У рамках падрыхтоўкі да зімовага перыяду ажыццёўлена праверка наяўнага і закупка дадатковага снегаўборачнага інвентара, пясчана-салянай сумесі, сігнальнай стужкі i агароджаў для яе мацавання.

Кастрычнік парадаваў усіх добрым надвор'ем і цяплом, што, несумненна, паспрыяла правядзенню месячніка. Дзякуючы агульным намаганням работнікаў філіяла ўсе пастаўленыя задачы вырашаны, а будынак філіяла па адрасе вул.Б.Хмяльніцкага, 6 заняў першае месца ў раённым аглядзе-конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне, кветкавае афармленне і санітарнае трыманне тэрыторыі Савецкага раёна г. Мінска ў 2019 годзе ў намінацыі «Лепшая тэрыторыя прамысловага прадпрыемства Савецкага раёна».


osen1

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024