ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

КОНКУРС ПРАФЕСІЙНАГА МАЙСТЭРСТВА СЯРОД ЛІНЕЙНЫХ КАНТРАЛЁРАЎ

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаліся лінейныя кантралёры, якія маюць стаж працы не менш за два гады. Усяго ў барацьбе за званне лепшага сышліся дзесяць прадстаўнікоў гэтай прафесіі з аддзяленняў філіяла ў Мінску і Мінскай вобласці.

Праграма конкурсу ўключала чатыры этапы. На першым этапе ў форме тэсту ажыццяўлялася тэарэтычная праверка ведаў лакальных нарматыўных прававых актаў, тарыфаў на электразабеспячэнне, парадку заключэння дагавораў электразабеспячэння, афармлення ільгот, нормаў, правілаў і інструкцый па ахове працы, правілаў пажарнай бяспекі. Затым удзельнікі перайшлі да вырашэння практычных задач згодна выдадзеным умовам.

Наступным абавязковым для выканання пунктам стала выяўленне самавольнага (бездагаварнога), безуліковага спажывання і іншых парушэнняў у працы сродкаў разліковага ўліку электрычнай энергіі і афармленне адпаведнага акта.

На заключным этапе для канкурсантаў змадэліравалі сітуацыю наведвання бытавога абанента. Удзельнікі павінны былі здзейсніць зняцце паказанняў прыбора ўліку электрычнай энергіі, а таксама заключыць дагавор электразабеспячэння. Пры ацэнцы дзеянняў кантралёраў на дадзеным этапе сярод іншых прымаліся пад увагу такія крытэрыі, як узровень камунікабельнасці, эмацыйна-псіхалагічнай раўнавагі, выкарыстанне вербальных і невербальных сродкаў зносін, уменне данесці да суразмоўцы прафесійную інфармацыю.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу судзейская камісія ўлічвала якасць і час выканання заданняў. Асобная ўвага надавалася выкананню патрабаванняў па ахове працы. За няправільныя адказы і дзеянні, перавышэнне часу з удзельнікаў здымаліся балы або налічваліся штрафныя.

Па выніках конкурсу лепшай прызнана кантралёр Пухавічскага МРО філіяла “Энергазбыт” Прановіч Маргарыта Аляксандраўна, другое месца заняла прадстаўніца Стаўбцоўскага аддзялення Пажывілка Наталля Уладзіміраўна, бронзу конкурсу атрымаў кантралёр Вілейскага МРО філіяла “Энергазбыт” Зяновіч Аляксандр Эдуардавіч.

Віншуем нашых пераможцаў і жадаем ім далейшых поспехаў!

 proff1

 

proff2



220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024