ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

СУСТРЭЧА НЕПРАЦУЮЧЫХ ПЕНСІЯНЕРАЎ ФІЛІЯЛА «ЭНЕРГАЗБЫТ» РУП «МІНСКЭНЕРГА»

31 кастрычніка ў філіяле «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» была арганізавана сустрэча непрацуючых пенсіянераў. Дадзенае мерапрыемства ўжо стала добрай традыцыяй і з кожным годам збірае ўсё больш удзельнікаў. Так, у гэтым годзе на сустрэчу прыехалі каля 40 чалавек.

У рамках сустрэчы прайшоў сход, на якім выступілі намеснік дырэктара па агульных пытаннях і ідэалогіі Амбражэвіч Міхаіл Міхайлавіч і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі філіяла Анішчанка Ала Анатольеўна. Яны распавялі пра жыццё філіяла і калектыву, у дыялогу з удзельнікамі сустрэчы абмеркавалі пытанні медыцынскага страхавання, нагадалі аб існуючых для непрацуючых пенсіянераў сацыяльных гарантыях па калектыўным дагаворы і магчымасцях аздараўлення, адказалі на хвалюючыя пытанні.

На сходзе таксама прысутнічала Калеснік Жанна Мікалаеўна, фельчар-валеолаг Гарадскога цэнтра здароўя Санітарна-эпідэміялагічнай службы горада Мінска. Жанна Мікалаеўна пагутарыла з удзельнікамі сустрэчы пра тое, як абараніць сябе ад вірусаў і прастуд ў халодную пару года, пра спосабы нармалізацыі артэрыяльнага ціску і прафілактыцы інсультаў.

Пасля заканчэння сходу госці адправіліся ў Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, дзе для іх быў арганізаваны салодкі фуршэт і прагляд выдатнага спектакля «Тры Жызэлі».

Варта адзначыць, што падобныя сустрэчы заўсёды праходзяць у вельмі прыемнай і сяброўскай абстаноўцы, неацэнна бачыць радасць і цеплыню шчырых сустрэч нашага старэйшага пакалення.


220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024