ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

СУСТРЭЧА КІРАЎНІКА СПРАВАМІ АДМІНІСТРАЦЫІ САВЕЦКАГА РАЁНА З ПРАЦОЎНЫМ КАЛЕКТЫВАМ ФІЛІЯЛА «ЭНЕРГАЗБЫТ» РУП «МІНСКЭНЕРГА»

У рамках правядзення сустрэч кіраўніцтва адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам 24 кастрычніка 2019 года прайшла сустрэча кіраўніка справамі Ананіч Наталлі Юр'еўны з працоўным калектывам філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» у будынку філіяла па адрасе: вул.Б.Хмяльніцкага, 6.

Сустрэча праходзіла ў фармаце круглага стала. Асноўнымі тэмамі для абмеркавання сталі маючыя адбыцца выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, а таксама перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года. Акрамя таго, падымаліся пытанні, звязаныя з жыллём, будаўніцтвам новых станцый метро, разглядаўся бягучы стан інфраструктуры Савецкага раёна г.Мінска і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.

У ходзе сустрэчы Наталля Юр'еўна наведала абноўлены разлікова-даведачны цэнтр, размешчаны на першым паверсе будынка, ацаніўшы яго зручнасць і сучаснасць, пагутарыла з работнікамі цэнтра. Як адзначыў у дыялогу намеснік дырэктара па агульных пытаннях і ідэалогіі Амбражэвіч Міхаіл Міхайлавіч, у першым квартале 2020 года тут плануецца ўвесці сістэму электроннай чаргі.


1

 

2

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024