ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ АБ КАРОНАВІРУСЕ

КАРОНАВІРУСНАЯ інфекцыя ‒ вострае інфекцыйнае віруснае захворванне, якое характарызуецца запаленнем дыхальных шляхоў, інтаксікацыяй.
    ЗАРАЖЭННЕ АДБЫВАЕЦЦА:
  • паветрана-кропельным шляхам;
  • кантактна-бытавым шляхам (пры трапленні віруса на слізістыя абалонкі вачэй, рота і носа).
    АСНОЎНЫЯ СІМПТОМЫ:
  • павышэнне тэмпературы;
  • насмарк;
  • сухі кашаль;
  • слабасць;
  • галаўны боль;
  • могуць быць болі ў горле;
  • можа быць вадкі стул.
    МЕРЫ ПРАФІЛАКТЫКІ:
  • пазбягайце кантактаў з людзьмі з сімптомамі рэспіраторнай інфекцыі;
  • устрымайцеся ад наведвання месцаў масавага збору людзей;
  • выкарыстоўвайце сродкі абароны органаў дыхання (аднаразовыя медыцынскія маскі), калі кантактуеце з людзьмі з сімптомамі рэспіраторнай інфекцыі;
  • мыйце рукі з выкарыстаннем мыла і антысептычных сродкаў на спіртавой аснове як мага часцей, у тым ліку пасля наведвання месцаў масавага збору людзей;
  • не дакранайцеся вачэй, рота і носа рукамі, калі яны не вымытыя ці не апрацаваны антысептыкам;
  • ужывайце толькі тэрмічна апрацаваную ежу, бутыляваную або кіпячоную ваду.

Калі Вы прыбылі з краіны, у якой рэгістраваліся выпадкі інфекцыі, выкліканай каронавірусам 2019-nCoV, то пры з'яўленні сімптомаў інфекцыйнага захворвання неадкладна звяртайцеся па медыцынскую дапамогу, мінімізуйце кантакты з людзьмі (выклікайце хуткую медыцынскую дапамогу і паведаміце дыспетчару, што вы наведвалі краіну, у якой рэгістраваліся выпадкі інфекцыі, выкліканай каронавірусам 2019-nCoV).

Матэрыял прадастаўлены Дзяржаўнай установай «Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024