- Навіны філіяла
У філіяле "Энергазбыт" РУП "Мінскэнерга" з 17 па 23 чэрвеня праходзіць "Тыдзень нулявога траўматызму"
Мэта мерапрыемства - прафілактыка і недапушчэнне выпадкаў вытворчага траўматызму, гарантаванне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах.
У рамках акцыі будуць праведзены сходы, дзе абмяркуюць меры па павышэнні бяспекі работнікаў пры вытворчай дзейнасці,
прапановы па ахове працы і папярэджанні няшчасных выпадкаў.
Асаблівая ўвага будзе ўдзелена тэме выканання патрабаванняў заканадаўства па бяспечным выкананні работ на вышыні, а таксама перамяшчэнні персаналу па тэрыторыі і вытворчым памяшканням прадпрыемства.