- Навіны філіяла
Хроніка вызвалення Беларусі: 11 чэрвеня 1944 года
11 чэрвеня 1944 года ішоў 1086-ы дзень вайны...
У гэты дзень партызанская брыгада імя К.Варашылава пасля цяжкіх абарончых баёў з карнікамі ў Шчучынскім раёне прарвала блакаду і выйшла ў Гарадзішчанскі раён.
15 чэрвеня 1944 года гітлераўскія карнікі знішчылі пасёлак Пралетарскі ў Кіраўскім раёне: забілі 226 жыхароў, спалілі 31 двор. Пасёлак увекавечаны ў Хатыні.
17 чэрвеня адбыўся Купіскі бой, у якім партызанскія брыгады Першамайская і
імя А.В.Суворава разграмілі гарнізон гітлераўцаў у вёсцы Купіск Любанскага раёна. Купіскі гарнізон быў буйным абарончым вузлом фашысцкіх войскаў, налічваў больш як 200 гітлераўцаў і меў вялікае значэнне ў час наступлення Чырвонай Арміі. 17 чэрвеня тры штурмавыя групы партызан Першамайскай брыгады (брыгада імя А.В.Суворава знаходзілася ў рэзерве) у выніку раптоўнай атакі ўзялі ў палон 29 гітлераўцаў, пашкодзілі 2 дзоты, захапілі шмат зброі. У час бою партызан М.А.Белуш засланіў сваім целам амбразуру варожага дзота. Фашысты прыслалі ў гарнізон дадатковыя сілы, аднавілі дзоты, умацавалі абарончыя збудаванні. У ноч на 2 ліпеня партызаны Першамайскай брыгады фарсіравалі Нёман і акружылі вёску Купіск. Пасля кароткага бою фашысцкі гарнізон здаўся ў палон. У 1965 годзе на месцы гібелі М.А.Белуша ў в.Купіск пастаўлена стэла.
19 чэрвеня ў ходзе карнай аперацыі "Баклан" гітлераўцы знішчылі вёску Дальва ў Лагойскім раёне: забілі 44 жыхары, спалілі 10 двароў. На месцы вёскі мемарыяльны комплекс.
https://peramoga.belta.by/ru/chronicle?id=272615