ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

Мінскія энергетыкі атрымалі перамогу

15.09 адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў і пераможцаў V рэспубліканскіх спаборніцтваў прафесійнага майстэрства работнікаў збытавых падраздзяленняў РУП-аблэнерга.

Па выніках спаборніцтваў былі вызначаны 3 каманды, якія паказалі найлепшыя вынікі:

1 месца «Мінскэнерга»

2 месца «Гомельэнерга»

3 месца «Гроднаэнерга»

Пераможцамі ад «Мінскэнерга»  пад кіраўніцтвам намесніка галоўнага інжынера па працы з персаналам і інфармацыйных тэхналогіях філіяла «Энергазбыт» Амялюсіка Аляксандра, сталі:

Косік Мікалай-старшы майстар Маладзечанскага МРА філіяла «Энергазбыт»

Клімовіч Алег-электраманцёр Стаўбцоўскага МРА філіяла «Энергазбыт»

Чабай Анастасія-кантралёр энергазабеспячальнай арганізацыі Маладзечанскага МРА філіяла «Энергазбыт»

За активное участие и волю к победе Дипломами участников были награждены команды «Брэстэнерга»,  «Віцебскэнерга» и «Магілёўэнерга».

«Віншую ўдзельнікаў, якія прынялі выклік і змаглі дасягнуць уражальных вынікаў. Вашы энергія, намаганні і прафесіяналізм з'яўляюцца пацвярджэннем вашага імкнення да пастаяннага развіцця і росту!» - звярнуўся да канкурсантаў намеснік генеральнага дырэктара па збыце энергіі РУП «Мінскэнерга» Вадзім Булыга.

 

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024