ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

Хроніка вызвалення Беларусі: 29 чэрвеня 1944 года

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 29 чэрвеня 1944 года ішоў 1104-ы дзень вайны… У гэты дзень пачалася наступальная Мінская аперацыя войскаў 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх франтоў і Полацкая аперацыя войскаў 1-га Прыбалтыйскага фронту.

У ходзе Беларускай аперацыі савецкія воіны, нягледзячы на бязлітаснае супраціўленне ворага, крок за крокам рухаліся наперад. Паспяхова развіваліся падзеі на левым крыле Беларускага выступу пад Бабруйскам, дзе наступалі ўдарныя групоўкі 1-га Беларускага фронту. Уведзеныя ў бой 1-ы і 3-і гвардзейскія танкавыя корпусы прарваліся ў тылы ворага і адрэзалі яму шляхі адступлення.

9-ы танкавы корпус генерала Б.С.Бахарава на вялікай скорасці накіраваўся па шашы да Бабруйска і раніцай 27 чэрвеня выйшаў на левы бераг Бярэзіны. Пераканаўшыся, што мост цераз раку разбураны, генерал Бахараў прыняў рашэнне часова перайсці да абароны, перахапіць шашу і пераправы цераз раку на паўночным усходзе ад Бабруйска, каб не дапусціць адыходу гітлераўцаў з раёна Жлобіна. У час імклівага наступу па шашы танкісты вызвалілі 5 тыс. савецкіх грамадзян, якіх гналі ў Германію, захапілі нямала палонных, знішчылі больш за 100 варожых салдат і афіцэраў. Тым часам танкісты 1-га гвардзейскага танкавага корпуса пад камандаваннем генерала М.Ф.Панова прарваліся на паўночным захадзе аб Бабруйска. Следам за імі рухаліся стралковыя дывізіі 3-й, 48-й і 65-й армій.


Па матэрыялах:

https://peramoga.belta.by/ru/chronicle?id=272622

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (+375 17) 293-83-59,
факс прыемнай: (+375 17) 354-60-93
факс аддзела справаводства: (+375 17) 390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(+375 17) 371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага,6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная,24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00
тэл: (+375 17) 224-13-69

Разлікова-сэрвісны цэнтр, пр-т Незалежнасці,134 (ГЦ "Першы нацыянальны гандлёвы дом", пам.219):
Час прыёму: пн-сб. з 10.00-22.00, без абеду,
нядзеля - выходны,
тел: (+375 17) 371-00-30

Разлікова-сэрвісны цэнтр, вул. Альферава, 10:
Час прыёму: Пн-пят ад 8.00-20.00 у суботу з 9.00-17.00
Тэл: (+375 17) 300-11-84

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2025