- Навіны філіяла
Хроніка вызвалення Беларусі: 30 чэрвеня 1944 года
30 чэрвеня 1944 года ішоў 1105-ы дзень вайны... У гэты дзень вызвалены Любанскі, Чырвонаслабодскі, Плешчаніцкі, Капаткевіцкі, Слуцкі раёны і Слуцк.
Галоўныя сілы 1-га Беларускага фронту імкліва развівалі наступленне ў бок Мінска і Слуцка. 29 чэрвеня 1944 года часці групы генерала І.А.Пліева праследавалі праціўніка, выбівалі яго са знешніх абарончых рубяжоў на подступах да Слуцка, а перадавыя атрады падышлі да ўскраіны горада з поўначы, усходу і паўднёвага ўсходу. У Слуцку абараняліся дзве нямецкія пяхотныя дывізіі. Раніцай 29 чэрвеня завязаўся бой.
З паветра сухапутныя часці прыкрывалі лётчыкі двух штурмавых авіяцыйных дывізій і адной знішчальнай авіядывізіі. Усю ноч на 30 чэрвеня праціўнік у Слуцку адчайна супраціўляўся. Раніцай 30 чэрвеня 1944 года Слуцк быў узяты. У час адступлення нямецкія факельшчыкі падпальвалі дамы, узарвалі шэраг прадпрыемстваў і ўстаноў. Толькі імклівае наступленне савецкіх войскаў перашкодзіла немцам цалкам знішчыць Слуцк.
8 часцям і злучэнням, якія вызначыліся пры яго вызваленні, прысвоены ганаровыя найменні "Слуцкія". У вызваленні раёна ўдзельнічалі: 50-я гвардзейская стралковая дывізія (А.С.Уладычанскі), частка сіл 96-й гвардзейскай стралковай дывізіі (генерал-маёр С.М.Кузняцоў) 3-га гвардзейскага стралковага корпуса 28-й арміі; конна-механізаваная група ў складзе 30-й кавалерыйскай дывізіі (генерал-маёр В.С.Галаўской); 10-я (палкоўнік М.С.Папрыкайла), 9-я (генерал-маёр І.В.Тутарынаў) гвардзейскія кавалерыйскія дывізіі; 128-ы (падпалкоўнік Ф.В.Небылоў), 151-ы (маёр К.Ц.Чаркасаў) асобныя танкавыя палкі; 1815-ы самаходны артылерыйскі полк (маёр А.П.Турчын) 4-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса; 37-я механізаваная брыгада (палкоўнік М.М.Кулікоў), 219-я танкавая брыгада (палкоўнік М.Р.Хлюпін) 1-га механізаванага корпуса; 1-я асобная знішчальна-процітанкавая дывізія (палкоўнік І.М.Вахрамееў); частка сіл 299-й штурмавой авіядывізіі 16-й паветранай арміі 1-га Беларускага фронту.
Па матэрыялах: