- Навіны філіяла
У Маскву на майскiя святы
Супрацоўнікі філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» нядаўна вярнуліся з захапляльнай паездкі ў сэрца Расіі — цудоўную Маскву.
Гэты горад, багаты гісторыяй і культурай, прапанаваў мноства дзіўных момантаў. Ды і сама паездка аказалася асаблівай, бо была прымеркавана да святкавання 9 мая — Дня Перамогі, даты, якая мае глыбокае гістарычнае значэнне для кожнага чалавека.
Падарожжа пачалося з экскурсіі па гістарычным цэнтры Масквы. Шпацыруючы па брукаваных вуліцах, убіраючы атмасферу старажытнага горада, дзе кожны паварот адкрываў новую старонку з кніг рускай гісторыі, прадстаўнікі філіяла «Энергазбыт» пабывалі на Краснай плошчы і ў Храме Васіля Блажэннага. Ўбачылі прыгажосць Аляксандраўскага саду і пышнасць Манежнай плошчы. Зброевая палата ўразіла сваімі скарбамі. Залатыя і сярэбраныя вырабы, даспехі і зброя — кожны прадмет распавядаў сваю ўнікальную гісторыю.