- Навіны філіяла
Супрацоўнікі філіяла "Энергазбыт" РУП "Мінскэнерга" актыўна ўдзельнічаюць у рэспубліканскай акцыі "Дай лесу новае жыццё"
З 12 кастрычніка па 12 лістапада ў Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя "Дай лесу новае жыццё", ініцыяваная Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнка.
Галоўная яе мэта - аднаўленне бураломных участкаў лесу і тэрыторый, якія пацярпелі ад разгулу ліпеньскай стыхіі.
У рамках акцыі супрацоўнікі аддзяленняў Мінскай вобласці філіяла "Энергазбыт" унеслі свой уклад у захаванне і памнажэнне ляснога фонду і аказалі дапамогу раённым лясгасам у пасадцы саджанцаў, у месцах разбураных ураганам.
Да акцыі "Дай лесу новае жыццё" можа далучыцца кожны!
Разам мы дапамагаем прыродзе здабыць новае жыццё!