- Навіны філіяла
КАДРАВЫЯ ПРЫЗНАЧЭННІ
З 16 лістапада 2024 года на пасаду дырэктара філіяла "Энергазбыт" РУП "Мінскэнерга" прызначаны ЕГІПЦАЎ Алег Віктаравіч.
Алег Віктаравіч нарадзіўся ў 1974 годзе ў г. Мінску. У 1997 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці "Электрычныя станцыі", у 2009 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па накіраванню "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці".
Працоўную дзейнасць у энергетыцы пачаў у 1997 годзе электраслесарам дырэкцыі будуемай Мінскай цеплаэлектрацэнтралі №5. На працягу кар'ернага шляху працаваў майстрам па рамонце электраабсталявання на ЦЭЦ-5, інжынерам аператыўна-дыспетчарскай службы, дыспетчарам АДС, намеснікам начальніка АДС філіяла "Мінскія кабельныя сеткі" РУП "Мінскэнерга", з 2010 па 2022 гады працаваў галоўным інжынерам філіяла "Энергазбыт" "Мінскэнерга".
З 2022 года да новага прызначэння ён займаў пасаду першага намесніка дырэктара - галоўнага інжынера філіяла "Энергазбыт" РУП "Мінскэнерга".
Жадаем Алегу Віктаравічу паспяховай працы на адказнай пасадзе, эфектыўнага вырашэння пастаўленых задач і прафесійных дасягненняў!