- Навіны філіяла
ДЗЕНЬ АХОВЫ ПРАЦЫ
Сёння, 14 мая, у РУП "Мінскэнерга" аб'яўлены ДЗЕНЬ АХОВЫ ПРАЦЫ.
У рамках сённяшняга Дня будуць арганізаваны праверкі працоўных месцаў на адпаведнасць патрабаванням аховы працы і забеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, а таксама праходжання медыцынскіх аглядаў і перадзменнага медыцынскага агляду.
Клопат аб бяспецы нашых работнікаў - адзін з ключавых прыярытэтаў для нашага прадпрыемства!