- Навіны філіяла
29 чэрвеня - Дзень моладзі і студэнцтва
Штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень моладзі і студэнцтва.
Гісторыя свята бярэ свой пачатак яшчэ ў часы СССР, калі яно называлася Днём савецкай моладзі.
У гісторыі суверэннай Беларусі Кіраўніком дзяржавы А.Р. Лукашэнка ў 1998 годзе быў падпісаны Указам, згодна з якім апошнюю нядзелю чэрвеня афіцыйна аб'яўлялася Днём моладзі і студэнцтва.
Святкаванне Дня моладзі і студэнцтва накіравана на павышэнне статусу студэнцкай моладзі і яе ролі ў грамадска-палітычным жыцці беларускага грамадства і дзяржавы, а таксама садзейнічае аб'яднанню студэнцкай і працуючай моладзі на аснове лепшых традыцый пераемнасці маладзёжных рухаў.
Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ў Беларусі з'яўляецца маладзёжная палітыка. Згодна з дзейным заканадаўствам, значную дзяржаўную падтрымку атрымлівае адораная і таленавітая моладзь, маладыя сем'і, маладзёжныя грамадскія аб'яднанні і інш.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19.06.2021 № 349 зацверджана Стратэгія развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі Рэспублікі Беларусь да 2030 года.
Да асноўных прыярытэтаў Стратэгіі аднесены:
павышэнне якасці нацыянальнай сістэмы адукацыі і падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў;
- · грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне моладзі;
- занятасць моладзі;
- здароўе моладзі;
- захаванне сямейных каштоўнасцяў і падтрымка маладой сям'і;
- моладзь у грамадска-палітычным жыцці краіны (Маладзёжная рада пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь);
- маладзёжныя грамадскія аб'яднанні (Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі);
- прававое выхаванне моладзі (Дзіцячы прававы сайт і іншыя дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы).
Галоўным вынікам дакумента павінна стаць павелічэнне долі моладзі, занятай у розных формах грамадска-палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця (да 90% да 2030 года), якая валодае творчым і праектным мысленнем, камунікатыўнымі навыкамі, прадпрымальніцкімі ўменнямі, якая мае сфарміраваны цэласны светапогляд.
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, у нашай краіне на 1 студзеня 2025 года колькасць моладзі ва ўзросце 14-30 гадоў складала 1628929 чалавек (17,9% ад агульнай колькасці насельніцтва). З іх дзяўчат - 48,9%, юнакоў - 51,1%; больш за ўсё маладых людзей пражывае ў сталіцы - 24,3%.
Моладзь складае 17,6% занятага насельніцтва. У топ-5 сфер дзейнасці ўвайшлі:
- «Інфармацыя і сувязь»;
- «Дзяржкіраванне»;
- «Паслугі»;
- «Культура і спорт»;
- «Гандаль і аўтасэрвіс».
Маладыя людзі ў Беларусі актыўныя:
- 99,1% штодня выкарыстоўваюць Інтэрнэт;
- спортам займаюцца больш за палову;
- 19% валанцёраў - моладзь.