- Навіны філіяла
Беларусь святкуе Дзень Перамогі!
9 мая з самай раніцы па ўсёй Беларусі людзі выходзілі на вуліцы сваіх гарадоў і сёлаў, каб ушанаваць памяць загінуўшых герояў Вялікай Айчыннай вайны і адзначыць святы Дзень Вялікай Перамогі.
Ветэраны, працаўнікі тылу, прадстаўнікі працоўных калектываў і проста неабыякавыя грамадзяне накіроўваліся да помнікаў і мемарыялаў, каб ускласці кветкі да манументаў несмяротнага воінскага подзвігу.
Да ўрачыстых мерапрыемстваў далучыліся і супрацоўнікі філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга». Работнікі з гонарам аддалі даніну памяці героям, дзякуючы якім мы маем магчымасць жыць пад мірным небам.
Таксама ва ўрачыстых мерапрыемствах прынялі ўдзел прадстаўнікі МРА.