ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны спажыўцам

У інтарэсах надзейнага энергазабеспячэння

Філіял «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» папярэджвае аб адказнасці за безуліковае спажыванне электраэнергіі

За 2023 год супрацоўнікі філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» склалі 6712 актаў па форме, устаноўленай Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь. У гэты перыяд яны правялі 2124 рэйды.

Праца па выяўленні выпадкаў самавольнага (бездагаворнага), безуліковага спажывання электраэнергіі вядзецца ўвесь час. Персаналам аддзялення супастаўляецца колькасць адпушчанай і прынятай, і ўлічанай лічыльнікамі электраэнергіі. Пры выяўленні неадпаведнасцей праводзяцца рэйды спецыяльных брыгад, якія з дапамогай сучасных тэхнічных сродкаў вызначаюць, дзе менавіта дапушчаны парушэнні.

Кожны факт самавольнага спажывання электраэнергіі фіксуецца адпаведным актам па форме, устаноўленай Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь, вызначаецца колькасць электраэнергіі, за якую парушальнік павінен заплаціць. Калі аплата не робіцца, сума страты спаганяецца ў судовым парадку.

У адпаведнасці з арт. 21.6 КаАП за самавольныя падключэнні прыёмнікаў электрычнай ці цеплавой энергіі, электра- ці цеплаўстановак, умяшанне ў працу сродкаў разліковага ўліку электра- ці цеплаэнергіі, якое прывяло да скажэння дадзеных аб фактычным аб'ёме спажывання такой энергіі, парушэнне схем іх падключэння, самавольны забор сеткавай вады з сістэм цеплазабеспячэння прадугледжаны штраф у памеры да дзесяці базавых велічынь, для індывідуальнага прадпрымальніка — да дваццаці пяці базавых велічынь, для юрыдычнай асобы — да пяцідзесяці базавых велічынь.

Наўмысныя пашкоджанні або зрыў пячаткі (пломбы), накладзенай упаўнаважанай службовай асобай, прыводзяць да накладання штрафу ў памеры ад шасці да дзесяці базавых велічынь.

Важна памятаць, спробы безуліковага спажывання электраэнергіі негатыўна ўплываюць на якасць электразабеспячэння іншых спажыўцоў, нярэдка прыводзяць да пажараў, а таксама паражэння электрычным токам.

Паведаміць аб выпадку безуліковага спажывання электраэнергіі можна непасрэдна ў філіял «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» па адрасе г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 6, у даведачную службу філіяла па тэлефоне 8 (017) 371-00-33 або па «гарачай лініі» РУП «Мінскэнерга» — 8 (017) 298-02-95. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024