- Навіны спажыўцам
Калектыў філіяла "Энергазбыт" РУП "Мінскэнерга" шчыра віншуе ўсіх суайчыннікаў з Днём народнага адзінства!
Гэта свята з'яўляецца сімвалам гонару за нашу вялікую Радзіму, сімвалам стварэння, яднання, патрыятызму і суверэнітэту. У гэты дзень мы ўзгадваем ключавыя падзеі, у якіх яднанне нашага народа адыграла вырашальную ролю ў захаванні дзяржавы.
17 верасня 1939 года – дзень, які стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы, і назаўжды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі.
Дзень народнага адзінства з'яўляецца сімвалам таго, што незалежнасць і яднанне беларускага народа з'яўляюцца важнымі каштоўнасцямі, якія павінны быць захаваны і абаронены. Адзначаючы сілу і салідарнасць нашай нацыі, заклікаем да міру, талерантнасці і гармоніі ўнутры краіны.
Жадаем усім нашым грамадзянам дабрабыту, працвітання і ўзаемнай падтрымкі, каб наша Родная Беларусь заўсёды заставалася паспяховай і незалежнай дзяржавай і з новымі перспектывамі ўпэўнена рухалася ў светлую будучыню.