- Навіны спажыўцам
Эканоміка ў эканоміі
У Рэспубліцы Беларусь заканчваецца планавая работа па замене састарэлых індукцыйных прыбораў уліку электрычнай энергіі на электронныя.
Дадзеная работа праводзіцца ў рамках выканання праграмы мадэрнізацыі сродкаў уліку электрычнай энергіі да 2023 года на бязвыплатнай аснове, якая ўключае ў сябе вывад з абарачэння устаноўленых у бытавых абанентаў індукцыйных прыбораў уліку электрычнай энергіі, якія ў сваёй большасці маюць тэрмін эксплуатацыі больш за 32 гады і клас дакладнасці 2.5, які не задавальняе сучасным патрабаванням уліку электраэнергіі.
Электронныя лічыльнікі валодаюць масай добрых якасцяў у параўнанні з індукцыйнымі лічыльнікамі:
- Высокая дакладнасць вымярэнняў (клас дакладнасці 1.0 і вышэй);
- Наяўнасць убудаванай памяці, што дазваляе захоўваць інфармацыю аб спажыванні электраэнергіі па месяцах за апошні год;
- Магчымасць налады лічыльніка на некалькі тарыфаў для больш выгаднай аплаты насельніцтвам спажытай электраэнергіі;
- Магчымасць аб'яднання лічыльнікаў у аўтаматызаваную сістэму кантролю і ўліку электраэнергіі (АСКУЭ) якая забяспечвае дыстанцыйны з'ем паказанняў з прыбораў уліку і якая дазваляе выгружаць у АРІП да аплаты рэальны расход электрычнай энергіі за разліковы перыяд;
- Бясшумнасць у працы;
- Абслугоўванне, метралагічную паверку і планавую замену прыбора ўліку, устаноўленага ў рамках рэалізацыі Праграмы мадэрнізацыі сродкаў уліку электрычнай энергіі да 2023 года і з'яўляецца ўласнасцю РУП "Мінскэнерга", забяспечвае арганізацыя, ва ўласнасці якой знаходзіцца гэты прыбор, г.зн. філіял "Энергазбыт" РУП "Мінскэнерга".
Па стане на 1 лістапада 2023 на тэрыторыі Мінскай вобласці праведзена замена больш за 1 млн.прыбораў уліку электраэнергіі. На дадзены момант у адпаведнасці з праграмай стварэння АСКУЭ-побыт у жыллёвым фондзе на перыяд 2021-2025 гады ў АСКУЭ аб'яднана больш за 60% электронных прыбораў уліку электраэнергіі.
Замена лічыльнікаў у рамках Праграмы мадэрнізацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з паадраснымі графікамі. Для ўдакладнення інфармацыі аб замене прыбораў уліку, а таксама фарміравання заяўкі па замене індукцыйнага прыбора ўліку па канкрэтным адрасе можна звярнуцца ў тэрытарыяльнае падраздзяленне філіяла "Энергазбыт" РУП "Мінскэнерга".
Адзіны даведачны тэлефон: 8(017)371-00-33
Аддзелы па абслугоўванні прыбораў уліку электрычнай энергіі:
- г.Мінска: тэл. 8 (017) 399-37-90, 8 (017) 399-38-14
- Мінскага раёна: тэл. 8 (017) 270-88-49
Разлікова-касавыя цэнтры:
- г.Мінск, вул. Фабрычная, 24: Час прыёму: пн-пт з 8.00-20.00 субота з 9.00-17.00
- г.Мінск, вул.Б.Хмяльніцкага,6: Час прыёму: пн-пт з 8.00-20.00 субота з 9.00-17.00
Таксама філіял "Энергазбыт" РУП "Мінскэнерга" нагадвае, што калі Вам стала вядома аб фактах самавольнага (бездагаворнага), безуліковага спажывання электраэнергіі, аб гэтым можна паведаміць на канфідэнцыйнай аснове ў філіял "Энергазбыт" РУП "Мінскэнерга" па адрасе г. Мінск, вул. Б.Хмяльніцкага, 6, а таксама па тэлефоне даведачнай службы 8(017)371-00-33 або на «гарачую лінію» РУП «Мінскэнерга» - 8(017)325-02-95.