- Навіны спажыўцам
25 ВЕРАСНЯ - АДЗІНЫ ДЗЕНЬ БЯСПЕКІ
25 ВЕРАСНЯ ВА ЎСІХ АРГАНІЗАЦЫЯХ КРАІНЫ, У ТЫМ ЛІКУ Ў ФІЛІЯЛЕ «ЭНЕРГАЗБЫТ» РУП «МІНСКЭНЕРГА» ПРАВЯДУЦЬ АДЗІНЫ ДЗЕНЬ БЯСПЕКІ
25 верасня ў Рэспубліцы Беларусь пройдзе Адзіны дзень бяспекі, асноўнай мэтай якога з'яўляецца максімальнае зніжэнне гібелі людзей ад знешніх прычын.
Важна фарміраваць у грамадстве культуру бяспекі жыццядзейнасці, а таксама праводзіць адукацыйна-выхаваўчую працу з падрастаючым пакаленнем.
Калі вы пачулі гук сістэмы абвесткі пра пажар:
- не панікуйце;
- пакіньце памяшканне па эвакуацыйных выхадах;
- выбірайце эвакуацыйныя выхады, якія знаходзяцца ў супрацьлеглым баку ад дыму, прыгнуўшыся да падлогі, прыкрыўшы органы дыхання (рукавом, элементам адзення і да т.п.).
Калі пачаўся пажар на працоўным месцы:
- не панікуйце, патэлефануйце па тэлефоне 101 (112);
- адключыце электрапрыборы;
- апавясціце аб пажары калегаў;
- па магчымасці скарыстайцеся вогнетушыцелем;
- калі патушыць узгаранне не ўдалося-пакіньце памяшканне, зачыніўшы за сабой, па магчымасці, вокны і дзверы.
Будзьце пільныя і турбуйцеся пра бяспеку сваёй і навакольных!