ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны спажыўцам

14 мая 2023 Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!

14 мая 2023 года наша краіна адзначае Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята ўстаноўлена ў азнаменаванне прыняцця рэспубліканскім рэферэндумам 14 мая 1995 года дзяржаўнай сімволікі і адзначаецца штогод у другую нядзелю мая.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой зялёны контур краіны, накладзены на залатыя прамяні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Вышэй контуру змешчана пяціканцовая чырвоная зорка. Герб апраўлены вянком з залатых жытніх каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, а злева - лёну. Каласы абвітыя чырвона-зялёнай стужкай, на якой унізе змешчаны надпіс золатам «Рэспубліка Беларусь». Гэта выява на гербе ўвасабляе лепшыя якасці беларускага народа-працавітасць, імкненне да свабоды і патрыятызм.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з двух гарызантальна размешчаных каляровых палос чырвонага і зялёнага колеру. У дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі. Чырвоны колер на нашым сцягу-гэта колер сцягоў Чырвонай Арміі і беларускіх партызан, якія вызвалілі родную зямлю ад фашысцкіх захопнікаў. Зялёны колер-колер лясоў і палёў, сімвал вясны, надзеі і адраджэння. Белы колер арнаменту адлюстроўвае духоўную чысціню беларусаў. Сцяг мацуецца на дрэўку, афарбаваным у залацісты колер.

Герб і сцяг з'яўляюцца галоўнымі сімваламі нашай краіны. Гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (+375 17) 293-83-59,
факс прыемнай: (+375 17) 354-60-93
факс аддзела справаводства: (+375 17) 390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(+375 17) 371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага,6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная,24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00
тэл: (+375 17) 224-13-69

Разлікова-сэрвісны цэнтр, пр-т Незалежнасці,134 (ГЦ "Першы нацыянальны гандлёвы дом", пам.219):
Час прыёму: пн-сб. з 10.00-22.00, без абеду,
нядзеля - выходны,
тел: (+375 17) 371-00-30

Разлікова-сэрвісны цэнтр, вул. Альферава, 10:
Час прыёму: Пн-пят ад 8.00-20.00 у суботу з 9.00-17.00
Тэл: (+375 17) 300-11-84

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2025