- Навіны філіяла
X - ФЕСТЫВАЛЬ «БЕЛАРУСІЯДА-2024»: СВЯТА ТРАДЫЦЫЙ, ТАЛАНТА І ЯДНАННЯ
Тры незабыўныя дні праляцелі на адным дыханні - фестываль "Беларусіяда-2024" адзначыў свой 10-ы юбілейны год!
Конкурсная праграма фестывалю наглядна прадэманстравала разнастайнасць талентаў яго ўдзельнікаў. Першы дзень быў прысвечаны гумарыстычнаму конкурсу КВЗ, галоўнай тэмай якога стаў Год якасці. Каманды ўразілі гледачоў не толькі цудоўным пачуццём гумару, але і запальнымі танцамі, песнямі і артыстызмам, стварыўшы па-сапраўднаму святочную атмасферу.
Другі дзень фестывалю быў напоўнены нацыянальнымі традыцыямі. Удзельнікі прадэманстравалі арыгінальнасць, гасціннасць і разнастайнасць пачастункаў у конкурсе "Беларускае падвор'е". У завяршэнне дня ўсе каманды паўдзельнічалі ў праекце "Франтавы прывал". прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - гучалі вершаваныя творы і франтавыя песні, якія нікога не пакінулі абыякавымі.
Завяршыўся фестываль яркай Этна-праграмай "Купалле", якая пагрузіла гасцей у атмасферу народных свят і традыцый.
Папулярнасць Беларусіады не перастае расці, аб чым сведчыць павелічэнне колькасці ўдзельнікаў з году ў год. Фестываль не толькі захоўвае і папулярызуе традыцыі, але і садзейнічае выхаванню патрыятызму, а таксама ўмацаванню карпаратыўнага духу і адзінства.
Кожны ўдзельнік - асоба, але разам мы - згуртаваная каманда!