- Навіны філіяла
У г.Маладзечне на базе ДУ "Алімпік-2011" прайшоў Чэмпіянат свету па гарадошным спорце
У г.Маладзечне на базе ДУ "Алімпік-2011" прайшоў Чэмпіянат свету па гарадошным спорце, у якім прынялі ўдзел спартсмены з 19 краін.
Спартсмены змагаліся за медалі ў асабістым і ў камандным заліках у дысцыплінах:
- класічныя гарадкі;
- еўрапейскія гарадкі;
- фінскія гарадкі.
Кантралёр разлікова-даведачнага цэнтра Маладзечанскага МРА філіяла "Энергазбыт" РУП "Мінскэнерга" Таццяна ЯРШЭВІЧ прыняла ўдзел у спаборніцтвах у складзе зборнай каманды Рэспублікі Беларусь.
У выніку беларуская каманда з удзелам Таццяны Яршэвіч заняла 2 месца па еўрапейскіх гарадках і 3 месца па класічных.
Усяго па выніках камандных спаборніцтваў беларускія спартсмены заваявалі 5 узнагарод: 3 сярэбраныя і 2 бронзавыя медалі.
Віншуем пераможцаў і жадаем новых спартыўных дасягненняў!