ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

Супрацьпажарная трэніроўка прайшла ў філіяле «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга»

У філіяле «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» прайшла планавая супрацьпажарная трэніроўка пры ўдзеле першага намесніка начальніка Савецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях г.Мінска Сяргея Філіпава.

На падрыхтоўчых этапах з работнікамі праводзіліся тэарэтычныя заняткі, а таксама пазапланавы інструктаж па выкананні правіл пажарнай бяспекі і парадку дзеянняў у выпадку выяўлення пажару.

У ходзе трэніроўкі адпрацавана бяспечная эвакуацыя персаналу з будынка па адрасе вул.Б.Хмяльніцкага, 6. Дзякуючы зладжанасці дзеянняў эвакуацыя заняла ўсяго 2,1 хвіліны.

Таксама была ажыццёўлена імітацыя ўзнікнення ачага ўзгарання. Для супрацоўнікаў філіяла праведзены практычны занятак па тушэнні ўмоўнага пажару парашковымі і вуглекіслотнымі вогнетушыцелямі.

Галоўная мэта падобных трэніровак ‒ мінімізаваць рызыку пажараў і адпрацаваць дакладнае ўзаемадзеянне ў выпадку няштатных сітуацый. Іх рэгулярнасць значна зніжае рызыку надзвычайных здарэнняў, а таксама магчымай шкоды здароўю і жыццю людзей пры іх узнікненні: падчас трэніровак у персанала выпрацоўваюцца практычныя навыкі паводзін ва ўмовах пажару, умення хутка знаходзіць правільныя рашэнні, ужываць сродкі пажаратушэння.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024