ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

Мы памятаем: 35 гадоў праз аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі

У гэтым годзе споўніцца 35 гадоў з дня страшнай трагедыі ‒ аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС).

26 красавіка 1986 г. у 1 гадзіну 23 хвіліны ночы на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС, што на тэрыторыі Украіны, у 16 кіламетрах ад мяжы з Рэспублікай Беларусь, адбыўся выбух.

У рэактары, устаноўленым на ЧАЭС, знаходзілася 190 тон паліва ў выглядзе прыроднага ўрану. Выбухам было выкінута 1/4 усіх радыёактыўных рэчываў. Астатняя частка вылучалася амаль 10 сутак, пакуль рэактар гарэў.

У выніку аварыі радыеактыўнаму забруджванню падвергліся тэрыторыі Беларусі, Украіны, Расіі, а таксама 17 краін Еўропы.

На працягу чатырох гадоў было прыцягнута звыш 600 тысяч спецыялістаў, рабочых і ваеннаслужачых з усяго Савецкага Саюза, якія, рызыкуючы жыццём і здароўем, прыбіралі наступствы катастрофы.

Удзельнічалі ў ліквідацыі і супрацоўнікі філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга», сярод іх вадзіцель Уздзенскага вытворча-збытавага ўчастка Уладзімір Мятліцкі і былы начальнік Вілейскага міжраённага аддзялення, які зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку, Аляксандр Башлакоў. З успамінаў Аляксандра Васільевіча:

«Працаваў інжынерам-энергетыкам ДРБУ-162 г.Вілейкі. У чэрвені 1987 года па заданню Минвоблдорстроя у складзе брыгады з 9 чалавек быў накіраваны на будаўніцтва асфальтабетоннага завода ў раёне г.Брагіна. Займаўся будаўніцтвам знешніх сетак завода і мантажом унутраных электрасетак з падключэннем сілавога абсталявання і аўтаматыкі, далейшай наладкай і пускам завода. У наступным тут выпускаўся асфальтабетон для прылады цвёрдага пакрыцця дарог і вуліц населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў 10 км ад зоны адчужэння. Прапрацаваў у небяспечнай зоне да кастрычніка 1987 года (усяго 54 дні)».

Аляксандр Васільевіч узнагароджаны медалём, як удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС.

Кіраўніцтва і калектыў філіяла «Энергазбыт» спачувае сем'ям, якія страцілі сваіх родных, і выказвае шчырую падзяку і ўдзячнасць ліквідатарам наступстваў аварыі на ЧАЭС. Ваша праца ‒ гэта прыклад неверагоднай мужнасці, самаахвярнасці і гераізму, самая буйная тэхнагенная катастрофа ХХ стагоддзя была пераадоленая дзякуючы неймаверным намаганням звычайных людзей.

monument

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024