ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

Дзеці вайны

Напярэдадні Дня Перамогі непрацуючыя пенсіянеры філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» Запольская Надзея Мікалаеўна і Трубач Васа Пятроўна падзяліліся з намі сваімі ўспамінамі пра Вялікую Айчынную вайну і жыцце пасля.

Надзея Мікалаеўна Запольская

запольская

 

Надзея Мікалаеўна нарадзілася ў 1934 годзе ў г.Ржэве Цвярской вобласці, дзе і пражывала з сям'ёй на момант пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

19 ліпеня 1941 г. нямецкая авіяцыя ўпершыню прарвалася да Ржэва, горад падвергнуўся бамбардзіроўцы. «Было вельмі страшна. Многія з'язджалі», ‒ успамінае Надзея Мікалаеўна.

14 кастрычніка пачалася акупацыя Ржэва нямецкімі войскамі. У акупаваным горадзе засталіся ў асноўным старыя, жанчыны і дзеці.

Сямігадовую Надзю разам з мамай і сястрой адправілі спачатку ў Беларусь, а потым у адзін з канцлагераў на мяжы паміж Францыяй і Нямеччынай.

«Жылі за дротам, спалі на голых дошках, галадалі, елі баланду. За мамай прыходзілі са злым сабакам і завозілі на працу. Дарослыя займаліся цяжкай працай, рылі катлаваны. Час ад часу дзяцей групамі забіралі, адкормлівалі, утрымлівалі ў чысціні. Потым бралі ў іх кроў, праводзілі досведы».

Палонных вызвалілі ў 1944 годзе, дзяўчынка Надзя з роднымі вярнулася ў Ржэў. «Пасля вайны таксама было цяжка. Саджалі моркву. На дзесяць дзяцей давалі адзін бохан хлеба», ‒ распавядае Надзея Мікалаеўна.

Але паступова жыццё наладжвалася. Юная Надзя Запольская скончыла школу, паступіла ў Ржэўскі тэхнікум механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Працавала на швейнай фабрыцы. Пазнаёмілася з мужам-беларусам. У 1958 годзе пераехала ў Мінск. Уладкавалася кантралёрам у «Энергазбыт», пачаўшы свой слаўны шлях у энергасістэме, дзе прапрацавала больш за 30 гадоў.

У 2005 годзе Н.Н.Запольскай прысвоена званне «Ганаровы работнік Беларускай энергасістэмы».

 

Васа Пятроўна Трубач 

 трубачВаса Пятроўна нарадзілася ў 1936 годзе ў Вілейцы ў сям'і Пятра Кліменцевіча і Яўгеніі Ігнацьеўны. Жылі на Мядзельшчыне ў д.Княгіна. Бацькі займаліся земляробствам, былі свая зямля, дом, гаспадарка.

«Калі пачалася вайна, я была маленькая. Шмат чаго не памятаю, ды і ўспамінаць цяжка. Памятаю страшна было, есці хацелася, невядомасць і бамбёжкі ... Ад бамбёжак хаваліся ў лес », ‒ распавядае Васа Пятроўна.

У палон маленькая Васа трапіла з мамай. Па дарозе ў Вілейку да сваякоў іх затрымалі і адправілі ў Германію. Везлі ў вагонах-цялятніках, спалі на саломе.

У Нямеччыне на вакзале немцы разбіралі работнікаў. У першую чаргу бралі работнікаў без дзяцей, затым у каго было адно дзіця і толькі потым з некалькімі дзецьмі. Ежа была разлічана толькі на дарослых. Васа Пятроўна памятае, як мама забараняла ёй ірваць яблыкі з мясцовага саду, за такое маглі пабіць.

Яшчэ яна памятае вызваленне, як грукатала ад выбухаў і начных бамбаванняў, як рухаліся танкі. Калі прыйшлі савецкія войскі ў населеным пункце, дзе яны знаходзіліся, засталіся толькі старыя немцы.

Дадому вярталіся пешшу, каб пакарміць дачку, у Польшчы мама прадала сваю вопратку. Пры вяртанні з Германіі запомніліся трупы пры дарозе, голыя, без адзення.

Бацька Васы Пятроўны быў танкістам, заязджаў на танку ў Берлін, быў паранены: перабіла пазваночнік, было шмат асколкаў, не ўсе выйшлі, потым часта балелі.

Пасля 10 класаў Васа скончыла тэхнікум, выйшла замуж за ваеннага. Калі муж служыў, шмат пераязджалі па тэрыторыі СССР. Пасля заканчэння службы мужа вярнуліся ў Беларусь.

Перад выхадам на пенсію Васа Пятроўна працавала старшым кантралёрам «Энерганагляду» (у 2004 годзе падзялілі на філіялы «Энергазбыт» і «Энерганагляд»).

Сёння яна жыве ў Маладзечна з мужам, у іх тры дачкі, чатыры ўнукі і пяць праўнукаў. Васа Пятроўна любіць займацца вышыўкай на швейнай машыне, а ў цёплы час года працуе на зямлі для душы і па меры сіл і здароўя.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024