- Навіны філіяла
ПРАФІЛАКТЫЧНАЯ АКЦЫЯ «ДОМ БЕЗ ПАЖАРУ»
З 16 па 20 красавіка ратавальнікі праводзяць маштабную прафілактычную акцыю «Дом без пажару» на тэрыторыях Капыльскага, Любанскага і Маладзечанскага раёнаў.
Спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства накіравана на зніжэнне рызык узнікнення ўзгаранняў у жылым фондзе і гібелі людзей ад іх. Работнікі МНС будуць працаваць з грамадзянамі па месцах іх пражывання, правядуць ацэнку супрацьпажарнага стану жылля і раскажуць пра наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі.



