ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

Міжнародны дзень пажылых людзей. З клопатам пра бяспеку

У першы дзень кастрычніка Беларусь па традыцыі адзначае Міжнародны дзень пажылых людзей. Гэта свята было заснавана па ініцыятыве ААН у снежні 1990 года.  

Дзень пажылых людзей ‒ выдатная нагода выказаць павагу і ўдзячнасць старэйшаму пакаленню, бо ў нашых сілах зрабіць іх жыццё лепш, напоўніць яго цяплом і святлом.  

Важна памятаць, што пажылыя людзі з'яўляюцца адной з найбольш уразлівых груп насельніцтва, і трэба з асаблівай увагай ставіцца да іх бяспекі. Таму сёння самы час не толькі акружыць іх нашым клопатам, але і нагадаць ім аб простых правілах электрабяспекі ў побыце.

Беражыце сваіх блізкіх!  Каб пазбегнуць пагрозы паразы электрычным токам трэба выконваць простыя меры бяспекі:

  • Калі Вы змяняеце лямпачку, мыеце халадзільнік або электрапліту, адключыце электрапрыбор ад электрасеткі.
  • Не выцягвайце вілку з разеткі, пацягнуўшы за шнур, рана ці позна ён абарвецца.
  • Не бярыцеся за электрычную вілку мокрай рукой.
  • Разеткі павінны быць устаноўлены як мага далей ад ракавіны, ванны.
  • Сачыце за спраўным станам электраправодкі, выключальнікаў, бытавых электрапрыбораў, штэпсельных разетак, лямпавых патронаў, а таксама шнуроў, пры дапамозе якіх электрапрыборы ўключаюцца ў электрасетку.
  • Карыстаючыся падаўжальнікам, пасля заканчэння працы спачатку адключыце яго з разеткі, а затым зварочвайце ў кальцо.·
  • Не забівайце цвікі ў сцяну, калі не ведаеце, дзе праходзіць прыхаваная электраправодка.
  • Сачыце за тым, каб разеткі і іншыя раздымы не іскрылі, не грэліся, не патрэсквалі.
  • Сачыце за тым, каб правады прыбораў не апынуліся зашчымленымі мэбляй, дзвярыма, аконнай рамай, не дакраналіся да газавых труб і батарэй ацяплення.
  • Не карыстайцеся самаробнымі электранагравальнымі прыборамі. Гэта небяспечна для жыцця.
  • Не перагружайце электрычную сетку. Гэта можа прывесці да пажараў. Ведайце, што адна разетка разлічана на 3,5 кВт.
  • Выкарыстоўвайце бытавую тэхніку завадскога вырабу. Перад пачаткам эксплуатацыі ўважліва вывучыце інструкцыю па эксплуатацыі бытавой тэхнікі завода-вытворцы. Выконвайце ўсе названыя меры бяспекі.
  • Пасля заканчэння названага ў інструкцыі тэрміну службы бытавых электрапрыбораў вытворца не нясе адказнасці за іх бяспечную эксплуатацыю. Выкарыстанне старой бытавой тэхнікі з'яўляецца частай прычынай электратраўмаў і ўзнікнення пажараў.
  • Сыходзячы, не пакідайце электрапрыборы уключанымі ў электрычную сетку.

Паводле інфармацыі Афіцыйнага Інтэрнэт-сайта Госэнергагазнагляду https://gosenergogaznadzor.by

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024