ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

Супрацоўнік філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» узнагароджаны юбілейным знакам Беларускай энергасістэмы

Супрацоўнік філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» (сёння на заслужаным адпачынку) Жорж Фаміч Лопан узнагароджаны юбілейным знакам Беларускай энергасістэмы, якая ў гэтым годзе адзначыла сваё 90-годдзе.

Усяго ў энергасістэме Жорж Фаміч прапрацаваў больш за 46 гадоў.

Жорж Фаміч Лопан нарадзіўся ў 1941 годзе ў вёсцы Саковічы Салігорскага раёна. Пасля школы паступіў у Гродзенскі тэхнікум чыгуначнага транспарту. У 1958 годзе тэхнікум быў зачынены, а Жорж Фаміч працягнуў сваё навучанне ў Чыгуначным тэхнікуме г.Курска па спецыяльнасці тэхнік-энергетык электрафіцыраваных чыгунак. Сваю працоўную дзейнасць пачаў на пасадзе электраманцёра ЭМП №703 на станцыі «Прохараўка».

У кастрычніку 1960 года Жоржа Фаміча прызвалі ў армію. Па заканчэнні службы працаваў у метро г.Масквы і на камбінаце цвёрдых сплаваў дзяжурным электрыкам.

Шлях у Беларускай энергасістэме пачаў у 1964 годзе тэхнікам Дзяржынскага ўчастка Мінскага РЭС. Пазней быў пераведзены ў Слуцкі РЭС інжынерам размеркавальных сетак.

У кастрычніку 1967 года Жоржа Фаміча прызначылі начальнікам Слуцкага сельскага ўчастка электрасетак. З 1971 года кіраваў участкам ПМК-1 трэсту «Энергамантаж».

У красавіку 1977 года узначаліў Слуцкае міжраённае аддзяленне філіяла «Энергазбыт».

За шматгадовую працу ў энергасістэме Жорж Фаміч унёс свой значны ўклад у яе развіццё, зарэкамендаваў сябе як граматны кіраўнік, прафесіянал, які любіць і ведае сваю справу.

Віншуем нашага заслужанага энергетыка з узнагародай! Жадаем моцнага здароўя і даўгалецця!

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024