ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

Купалайскі мемарыяльны запаведнік «ВЯЗЫНКА» наведалі работнікі Філіяла «ЭНЕРГАЗБЫТ» РУП «МІНСКЭНЕРГА»

21 сакавіка ў Сусветны дзень паэзіі работнікі філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» наведалі Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка».

Вёска Вязынка знаходзіцца ў зоне абслугоўвання Маладзечанскага міжраённага аддзялення філіяла «Энергазбыт», усяго за 50 кіламетраў ад сталіцы. Менавіта тут захаваўся дом арандатараў, у якім у 1882 годзе нарадзіўся Іван Луцэвіч ‒ будучы Народны паэт Беларусі Янка Купала. Створаная ў ім экспазіцыя прысвечана часу станаўлення асобы паэта. Кожная яе частка суправаджаецца радкамі з твораў Янкі Купалы і фрагментамі яго лістоў.

Знаходзячыся на тэрыторыі запаведніка, у адноўленых старадаўніх інтэр'ерах, акружаныя аўтэнтычнымі рэчамі таго часу працаўнікі філіяла змаглі па-сапраўднаму адчуць сувязь творчасці Янкі Купалы з гэтым месцам.

Акрамя музейнай экспазіцыі, прысвечанай паэту, супрацоўнікі філіяла наведалі гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі II-IV стагоддзяў н.э., якое таксама размешчана на тэрыторыі комплексу.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024