ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

Акцыя «ЧАС ЗЯМЛІ» пройдзе 27 сакавіка з 20.30 да 21.30

Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае ўсіх неабыякавых прыняць удзел у глабальнай акцыі “Гадзіна Зямлі” і адключыць святло 27 сакавіка на адну гадзіну з 20.30 да 21.30.

Гадзіна Зямлі ‒ міжнародная акцыя, падчас якой Сусветны фонд дзікай прыроды заклікае выключыць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. У гэты ж час згасае падсвятленне самых вядомых будынкаў і помнікаў свету. У 2021 годзе акцыя пройдзе ў Беларусі ўжо ў 13-ы раз. Мэта Гадзіны Зямлі не ў тым, каб зэканоміць электрычнасць. Дадзеная акцыя ‒ сімвал беражлівых адносін да прыроды. З году ў год гэта мерапрыемства дазваляе прыцягнуць увагу да неабходнасці адказнага стаўлення да прыроды.

Сёння Гадзіна Зямлі ‒ самая масавая экалагічная акцыя на планеце. Беларусь не застаецца ў баку. Так, толькі ў Мінску традыцыйна адключаецца падсвятленне такіх знакавых аб'ектаў, як Нацыянальная бібліятэка, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Беларуская дзяржаўная філармонія, Нацыянальны мастацкі музей, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама падсвятленне ЦУМа, гандлёвага цэнтра «Сталіца» , гасцініцы «Беларусь» і інш.

Паколькі акцыя з'яўляецца абсалютна добраахвотнай, людзі самі вырашаюць, колькі і якія электрычныя прыборы яны выключаць. Арганізатары акцыі ў мэтах бяспекі не рэкамендуюць адключаць вулічнае асвятленне, аэранавігацыйныя агні і святлафоры.

Выключыць святло на гадзіну вельмі проста, але нават за такім сімвалічным дзеяннем стаіць магчымасць дапамагчы планеце, змяніўшы свае штодзённыя звычкі.

Як? Напрыклад, эканомна расходаваць электраэнергію і цяпло, беражліва адносіцца да вады і зрабіць выбар на карысць другаснай перапрацоўкі паперы і іншых матэрыялаў, тым самым скарачаючы выкіды парніковых газаў.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024