- Навіны філіяла
Супрацоўнікі філіяла "Энергазбыт" РУП "Мінскэнерга" прынялі ўдзел у гарадскіх міжгаліновых спаборніцтвах па лыжнаму спорту
18 сакавіка на лыжаролернай трасе ў раёне Вяснянка г.Мінска Мінскае гарадское аб'яднанне прафсаюзаў сумесна са спартыўным клубам ФПБ правялі спаборніцтвы па лыжных гонках сярод працоўных у рамках XXVI круглагадовай спартакіяды.
Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел сем каманд. Супрацоўнікі філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» Вольга Жукоўская і Вольга Шманай ўвайшлі ў склад каманды Мінскай абласной арганізацыі прафсаюза Белэнерготопгаз, якая заняла першае агульнакаманднае месца. Таксама Вольга Жукоўская заняла трэцяе месца ў асабістым заліку.
Віншуем пераможцаў і жадаем ім далейшых поспехаў!