- Навіны філіяла
Філіял «ЭНЕРГАЗБЫТ» прыняў удзел у раёным этапе фестывалю народнай творчасці «СУЗОР'Е»
У сакавіку ў Савецкім раёне г.Мінска стартаваў другі этап фестывалю народнай творчасці «Сузор'е». Фестываль праводзіцца ўжо не першы год і накіраваны на папулярызацыю і павышэнне мастацкага ўзроўню народнай творчасці, стварэнне спрыяльных умоў для яе развіцця, падтрымку адораных выканаўцаў, кампазітараў, балетмайстраў і іншых майстроў аматарскага мастацтва.
Парадавала сваёй разнапланавасцю і насычанасцю праграма раённага прагляду выступленняў удзельнікаў, які прайшоў 16 сакавіка на базе ДУА «Гімназія №15 г.Мінска».
Удзельнікі фестывалю прадэманстравалі журы сваё майстэрства ў вакальным, інструментальным, харэаграфічным і іншых жанрах. Філіял «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» на фестывалі з вакальным нумарам прадставіла інжынер першай катэгорыі Штыцко Вера Анатольеўна, якая перамагла ў адборачным туры філіяла.
Чакаем вынікаў і жадаем поспехаў нашай калеге!