- Навіны філіяла
Конкурс, які аб'ядноўвае
21 мая прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў раённага этапу конкурсу работ творчай моладзі «Залатое пяро» Белай Русі» – 2024».
«Быць беларусам!» — агульная тэма конкурсу, прысвечанага Году якасці і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Эсэ прысвячаліся лёсу беларускага народа, які адстаяў гонар і незалежнасць краіны, а таксама мужнасці і адвагі сучасных герояў, людзям, хто ўласным прыкладам прывівае падрастаючаму пакаленню сапраўдныя каштоўнасці і традыцыі беларускага народа.
Па выніках конкурсу II месца ў намінацыі «Аматар» заняў інжынер па працы са спажыўцамі энергіі філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» Глеб Ісачанка.
Віншуем з заслужанай узнагародай у прэстыжным конкурсе і жадаем далейшых творчых поспехаў, натхнення і новых перамог!