- Навіны філіяла
Каманда маладых прафесіяналаў у філіяле "Энергазбыт" РУП "Мінскэнерга"
У гэтым годзе штат філіяла «Энергазбыт» папоўніўся 23 маладымі спецыялістамі. Кіраўніцтва філіяла арганізавала дыялогавую пляцоўку, каб пазнаёміць новых супрацоўнікаў з вытворчымі працэсамі, перадаць ім прафесійныя веды і навыкі, а таксама закласці асновы карпаратыўнай культуры.
Дырэктар філіяла Андрэй Клімовіч звярнуўся да маладых спецыялістаў с пажаданнямі прафесійных поспехаў, кар'ернага росту і зладжанай працы ў дружным калектыве.
З намеснікам начальніка аддзела дагаворнай і сацыяльнай работы Алай Анішчанка пагаварылі аб напрамках дзейнасці прафсаюзнага камітэта. Ганна Шэршань, намеснік дырэктара па сацыяльна-ідэалагічных пытаннях, абмеркавала з моладдзю перспектывы развіцця энергетычнай галіны, а таксама пытанні ідэалогіі краіны і прадпрыемства.
Дзень у моладзі выдаўся насычаным на падзеі. Даніну памяці і павагі папярэднім пакаленням, якія падарылі нам магчымасць жыць у незалежнай краіне, маладыя спецыялісты аддалі ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Па агульным меркаванні ўдзельнікаў дыялогу вывучэнне і захаванне гістарычнай памяці - гэта адна з галоўных умоў устойлівага развіцця грамадства і дзяржавы.
❕Нам важна памятаць, што будучыня - за моладдзю. І важна, каб яна, у сваю чаргу, мела дакладнае ўяўленне аб той рабоце, сферу якой выбрала.
Каманда філіяла "Энергазбыт" РУП "Мінскэнерга" рада папаўненню. Энтузіязм і свежы погляд новых супрацоўнікаў стануць залогам далейшых прафесійных поспехаў арганізацыі.