ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

Хроніка вызвалення Беларусі: 26 чэрвеня 1944 года

26 чэрвеня 1944 года ішоў 1101-ы дзень вайны… У гэты дзень савецкія войскі вызвалілі Горкі, Жлобін, Кіраўск, Парычы, Узду, Талачын, Дуброўна і Віцебск.

У першы дзень правядзення наступальнай аперацыі "Баграціён" злучэнні 6-й гвардзейскай і 43-й армій 1-га Прыбалтыйскага фронту прарвалі абарону гітлераўцаў на поўнач ад Віцебска і рушылі на 12-16 км. У ноч на 24 чэрвеня яны выйшлі да Заходняй Дзвіны, з ходу фарсіравалі яе і захапілі некалькі плацдармаў на левым беразе.

Германскае камандаванне не чакала наступу войскаў 1-га Прыбалтыйскага фронту. Аб гэтым піша былы генерал вермахта Тыпельскірх: "Асабліва непрыемным быў наступ на паўночным захадзе ад Віцебска, паколькі ён, у адрозненне ад удараў на астатнім фронце, стаў поўнай нечаканасцю, асабліва паразіўшы слаба абаронены ўчастак фронту на вырашальным у аператыўных адносінах напрамку".

Для развіцця поспеху ў бой уступілі рухомыя групы: на 1-м Прыбалтыйскім фронце 1-ы танкавы корпус генерала В.В.Буткова з 23 чэрвеня, на 3-м Беларускім - конна-механізаваная група генерала М.С.Аслікоўскага з 24 чэрвеня.

Раніцай 26 чэрвеня следам за групай Аслікоўскага на глыбіні 32-34 км ад пярэдняга краю пачала дзейнічаць 5-я гвардзейская танкавая армія маршала П.А.Ротмістрава. Пры актыўнай падтрымцы штурмавой і бамбардзіровачнай авіяцыі яна, авалодаўшы раённым цэнтрам Талачын, выйшла на Мінскую шашу за 50 км на захад ад Оршы. На 1-м Беларускім фронце была ўведзена ў прарыў конна-механізаваная група генерала І.А.Пліева. Наступаючы па некалькіх напрамках, савецкія войскі пачалі ажыццяўленне задумы па акружэнні груповак ворага ў раёнах Віцебска і Бабруйска.

На дзень раней, раніцай 25 чэрвеня, войскі 43-й арміі генерала А.П.Белабародава (1-ы Прыбалтыйскі фронт) і 39-й арміі генерала І.І.Люднікава (3-і Беларускі фронт) у выніку абходнага манеўру злучыліся ў раёне Гняздзілавіч. У акружэнні пад Віцебскам апынуліся 5 пяхотных дывізій 3-й танкавай арміі праціўніка агульнай колькасцю 35 тыс. чалавек. Гітлераўцы ўпарта супраціўляліся. 26 чэрвеня яны зрабілі спробу вырвацца з кальца, якое сціскалася, і пайсці на паўднёвы захад, у раёне Заазер'я некалькі разоў спрабавалі выйсці з акружэння, але марна. Страціўшы ўсялякую надзею на поспех, фашысты вырашылі ісці на прарыў, прыкрываючыся мясцовым насельніцтвам - старымі, жанчынамі і дзецьмі. Вораг разлічваў, што савецкія салдаты не стануць страляць у сваіх. Прапусціўшы праз баявыя парадкі мірных грамадзян, савецкія воіны ў лютай рукапашнай схватцы знішчылі ворага.

26 чэрвеня 1944 года быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Віцебск, але баі ў наваколлі горада яшчэ працягваліся. У вызваленні горада ўдзельнічалі 145-я (генерал-маёр П.А.Дыброў), 204-я (палкоўнік К.М.Байдак) стралковыя дывізіі; 155-ы ўмацаваны раён (палкоўнік І.І.Саўчанка) 92-га стралковага корпуса; 105-ы асобны танкавы полк (маёр Ф.А.Зайцаў) 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту; 158-я (Д.І.Ганчароў), 164-я (палкоўнік Р.І.Сініцын), 262-я (генерал-маёр З.М.Усачоў) стралковыя дывізіі 84-га стралковага корпуса; 957-ы самаходны артылерыйскі полк (палкоўнік В.Ф.Кузняцоў), 139-я армейская пушачная артылерыйская брыгада (палкоўнік Д.Г.Лук'янаў) 39-й арміі 3-га Беларускага фронту; 1-я паветраная армія (генерал-лейтэнант М.М.Громаў, Герой Савецкага Саюза, прафесар); байцы партызанскай брыгады 1-й Віцебскай (камандзір М.Ф.Бірулін) і іншыя падраздзяленні.

27 чэрвеня пад націскам войскаў 43-й і 39-й армій, падтрыманых сіламі авіяцыі, акружаная пад Віцебскам групоўка была ўшчэнт разбіта. Толькі забітымі вораг страціў 20 тыс. чалавек. Больш за 10 тыс. былі вымушаны здацца ў палон.

32 часцям і злучэнням 3-га Беларускага фронту і 30 часцям і злучэнням 1-га Прыбалтыйскага фронту, якія вызначыліся пры вызваленні горада, прысвоены ганаровыя найменні "Віцебскіх".

26 чэрвеня 1944 года вызвалены Дубровенскі, Талачынскі, Горацкі, Кіраўскі, Парыцкі, Жлобінскі і Крупскі раёны.

У Маскве дадзены артылерыйскі салют у гонар вызвалення гарадоў Жлобін і Віцебск.

Па матэрыялах:

https://peramoga.belta.by/ru/chronicle?id=272619

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (+375 17) 293-83-59,
факс прыемнай: (+375 17) 354-60-93
факс аддзела справаводства: (+375 17) 390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(+375 17) 371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага,6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная,24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00
тэл: (+375 17) 224-13-69

Разлікова-сэрвісны цэнтр, пр-т Незалежнасці,134 (ГЦ "Першы нацыянальны гандлёвы дом", пам.219):
Час прыёму: пн-сб. з 10.00-22.00, без абеду,
нядзеля - выходны,
тел: (+375 17) 371-00-30

Разлікова-сэрвісны цэнтр, вул. Альферава, 10:
Час прыёму: Пн-пят ад 8.00-20.00 у суботу з 9.00-17.00
Тэл: (+375 17) 300-11-84

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2025