- Навіны філіяла
ДЗЕНЬ МАЙСТАРА Ў ФІЛІЯЛЕ «ЭНЕРГАЗБЫТ»
На базе філіяла "Энергазбыт" РУП "Мінскэнерга" адбыўся Дзень майстара, у якім прынялі ўдзел майстры збытавых службаў і аддзяленняў, прадстаўнікі адміністрацыі філіяла і начальнікі адпаведных структурных падраздзяленняў.
Мэта мерапрыемства - выпрацоўка адзіных падыходаў для арганізацыі тэхнічнага абслугоўвання прыбораў уліку электраэнергіі і паляпшэння якасці паслуг спажыўцам электрычнай энергіі.
Падчас нарады калегі абмеркавалі наступныя пытанні:
– апошнія змены лакальных прававых актаў у частцы аховы працы і пажарнай бяспекі;
– парадак фарміравання, уліку, размеркавання і абароту абменнага фонду ў філіяле "Энергазбыт";
- рэалізацыя Праграмы стварэння ў жыллёвым фондзе АСКУЭ (магутнасці) на перыяд 2021-2025 гады.
Усе ўдзельнікі рабочай сустрэчы актыўна дзяліліся з калегамі вопытам прадуктыўнай работы, абменьваліся кампетэнтнымі меркаваннямі і прапаноўвалі рашэнні па праблемных пытаннях.