ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

ЭНЕРГІЯ ДАБРА: ДАБРАЧЫННАЯ АКЦЫЯ «НАШЫ ДЗЕЦІ»

У большасці людзей Новы год асацыюецца з цеплынёй і ўтульнасцю сямейнага ачага, атмасферай весялосці і чараўніцтва, калі ўся сям'я збіраецца разам, калі ўсе дораць адзін аднаму падарункі.

Асабліва чакаюць гэтага свята дзеці, але, на жаль, некаторым хлопчыкам и дзяўчынкам значна цяжэй па-сапраўднаму пранікнуцца радасцю зімовых святаў. Сярод іх выхаванцы дзіцячых дамоў і сацыяльных прытулкаў, дзеці з малазабяспечаных сем'яў, дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і тыя, хто знаходзіцца на лячэнні. Менавіта каб падзяліцца сваім клопатам і ўвагай з тымі, каму яны так патрэбныя, праводзіцца рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці».

У 2020 годзе акцыя «Нашы дзеці» стартавала 10 снежня і працягнецца па 10 студзеня 2021 года. Па традыцыі сярод супрацоўнікаў філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» быў арганізаваны добраахвотны збор сродкаў. У рамках акцыі была набыта неабходная бытавая тэхніка для Дзіцячага дома №5 г.Мінска, аказана дапамога сацыяльна-педагагічным цэнтрам, малазабяспечаным сем'ям, дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і тым, каму патрэбна лячэнне.

Работнікі філіяла падарылі хлапчукам і дзяўчынкам салодкія падарункі, цацкі, адзенне, кнігі. Хочацца сказаць вялікі дзякуй усім, хто прыняў ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі. А дзеткам пажадаць выканання іх самых запаветных жаданняў, шчасця і дабра.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024