ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Паўстагоддзя ў прафесіі

Рынкевіч Уладзімір Уладзіміравіч нарадзіўся ў в.Ганчыцы Валожынскага раёна. Пасля заканчэння школы ў 1971 годзе паступіў у Маладзечанскі політэхнічны тэхнікум на спецыяльнасць «Электрычныя сеткі і сістэмы», тым самым звязаўшы сваё жыццё з энергетыкай. З 1972 года праходзіў службу ў Савецкай арміі. Пасля заканчэння службы аднавіўся ў тэхнікуме.

Пасля тэхнікума трапіў па размеркаванні на кардонную фабрыку «Раеўка. Сваю працоўную дзейнасць Уладзімір Уладзіміравіч пачынаў простым майстрам электраўчастка, пазней стаў старэйшым інжынерам-энергетыкам, а ў далейшым яго прызначылі на пасаду галоўнага энергетыка фабрыкі.

Паралельна вучыўся ў Беларускім ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічным інстытуце на спецыяльнасці «Электразабеспячэнне прамысловых прадпрыемстваў гарадоў і сельскай гаспадаркі».

Пасля працы на фабрыцы працаваў у Маладзечанскім раённым камітэце КПБ, кіраваў Раённым міжгаспадарчым вытворчым прадпрыемствам па энергетычным забеспячэнні аграпрамысловага комплексу «Райаграпромэнерга».

У 1999 годзе Уладзімір Уладзіміравіч ўзначаліў Маладзечанскае міжраённае аддзяленне філіяла «Энерганагляд» (з 2004 года філіяла «Энергазбыт») РУП «Мінскэнерга».

За гады сваёй працы Уладзімір Уладзіміравіч здолеў сабраць згуртаваны калектыў прафесіяналаў, наладзіць яго на дасягненне высокіх вынікаў у працы. Сёння Маладзечанскае міжраённае аддзяленне ‒ адно з лепшых па вытворчых паказчыках сярод аддзяленняў філіяла «Энергазбыт».

Дзякуючы працавітасці, мэтанакіраванасці, настойлівасці, уменню паставіць задачу і знайсці шляхі яе рашэння Уладзімір Уладзіміравіч заўседы з'яўляўся безумоўным лідэрам падраздзялення. А дзякуючы камунікабельнасці і добраму пачуццю гумару ‒ душой ўсяго калектыву.

Заслугі начальніка Маладзечанскага міжраённага аддзялення прызнаныя не толькі кіраўніцтвам філіяла «Энергазбыт», але і адміністрацыяй Маладзечанскага раёна. За добрасумленную працу і дасягненне высокіх паказчыкаў у працы неаднаразова быў узнагароджаны ганаровымі граматамі і падзякамі раённага і абласнога камітэтаў, прафсаюзнай арганізацыі, галіновымі ўзнагародамі РУП «Мінскэнерга» і ДВА «Белэнерга», узнагародай з занясеннем на дошку Гонару РУП «Мінскэнерга». У 2005 годзе Уладзіміру Уладзіміравічу прысвоена ганаровае званне ДВА «Белэнерга» «Выдатнiк Беларускай энергасiстэмы», а ў 2008 - «Ганаровы работнiк Беларускай энергасiстэмы».

Рынкевіч Уладзімір Уладзіміравіч выдатны сем'янін, яго сямейнага саюзу ўжо 45 гадоў, за гэты час ён і яго жонка выгадавалі сына і дачку, у іх два ўнука і чатыры ўнучкі.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024