ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

ЯНЫ ПРОСТА ПРАЦАВАЛІ

У рамках святкавання 90-годдзя Беларускай энергасістэмы знаёмім вас з нашымі ветэранамі, з тымі, кім мы ганарымся, хто служыць нам прыкладам. Яны прысвяцілі сваё жыццё энергетыцы, унеслі свой уклад у яе станаўленне і развіццё.


Бычкова Марыя Емяльянаўна

Бычкова Марыя Емяльянаўна нарадзілася ў 1938 годзе ў в. Новая Яцкаўшчына Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла 8 класаў. Сваю працоўную дзейнасць пачала ў шаснаццацігадовым узросце з пасады ткачыхі на Мінскім тонкасуконным камбінаце.

У 1967 годзе ўладкавалася на працу кантралёрам абаненцкай службы філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга». У 1972 годзе пераведзена на пасаду кантралёра ‒ манцера аддзялення па збыце электрычнай энергіі Мінскага раёна. У 1975 годзе Марыі Емяльянаўне была прысвоена кваліфікацыя кантралёра ‒ манцера другой групы, а ўжо праз год ‒ трэцяй групы.

У працоўныя абавязкі Марыі Емяльянаўны уваходзіў кантрольны з'ем паказанняў у абанентаў, праца з даўжнікамі, заключэнне дагавораў энергазабеспячэння з бытавымі абанентамі. Яна афармляла льготы па аплаце электраэнергіі, прымала наяўныя плацяжы за электраэнергію, правярала правільнасць працы прыбораў уліку ў абанентаў.

Марыя Емяльянаўна валодала грунтоўнымі практычнымі ведамі для паспяховага выканання сваіх прафесійных абавязкаў. Прымала актыўны ўдзел у жыцці калектыву. Карысталася заслужаным аўтарытэтам і павагай.

У 1993 годзе Марыі Емяльянаўне была прызначаная пенсія па ўзросце. Аднак яна працягнула сваю працоўную дзейнасць у філіяле, дзе прапрацавала яшчэ 8 гадоў, перадаючы назапашаны прафесійны вопыт іншым супрацоўнікам.

За якаснае выкананне сваіх працоўных абавязкаў шматкроць узнагароджвалася ганаровымі граматамі і падзякамі. У 1980 годзе была занесена на Дошку гонару «Белгалоўэнерга», у 1982 годзе і ў 1985 годзе ‒ на Дошку гонару філіяла «Энергазбыт».

За ўсю сваю працяглую працоўную дзейнасць узнагароджана медалём «За працоўную доблесць», медалём «Ветэран працы».

Сёння Марыі Емяльянаўне 82 гады. Яна жыве разам з сынам і ўнукам. Выхоўвае праўнукаў. Нягледзячы на свой сталы ўзрост, яна ўсё гэтак жа застаецца пазітыўным, жыццярадасным і лагодным чалавекам.


Васілеўская Валянціна Рыгораўна

vasilevskaya

Пераехала з г. Дзяржынска ў Уздзенскі раён у 1973 годзе. Пасля праходжання падрыхтоўчых курсаў працаўладкавалася ў Уздзенскі вытворча-збытавы ўчастак, дзе прапрацавала на пасадзе старшага кантралёра да 1998 года.

«У працэсе працоўнай дзейнасці вяла ўлік бытавога сектара ў кнігах уліку. Кнігі выдавалі ўсім кантралёрам, яны бралі іх з сабой на абыходы, звяралі паказанні прыбораў уліку з аплатай. Калі абанент не распісваўся ў кнізе, лічылася, што кантралёр яго не наведаў. Неабходна было тры разы на тыдзень хадзіць у банк і атрымліваць звесткі аб аплаце электраэнергіі бытавымі абанентамі. Разносіць аплату даводзілася ўручную, ‒ успамінае Валянціна Рыгораўна. ‒ Калектыў быў дружны і згуртаваны, таму працаваць было прыемна і цікава».

За добрасумленную працу Валянціна Рыгораўна была ўзнагароджана ў 1975 годзе знакам «Ударнік дзевятай пяцігодкі», у 1976 годзе медалём «За працоўную доблесць СССР», у 1978 годзе знакам «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва 1978 года».





 

Камлюк Марыя Пракопаўна

kamluk

Камлюк Марыя Пракопаўна нарадзілася ў 1953 годзе ў в. Бабін Лес Смалявіцкага раёна. У 1977 годзе скончыла Мінскі політэхнічны тэхнікум, дзе атрымала спецыяльнасць тэхніка-электрыка.

У энергасістэме прапрацавала каля 40 гадоў, з іх 8 гадоў на пасадзе намесніка начальніка Мінскага аддзялення па збыце электрычнай энергіі юрыдычным асобам. За час сваёй працоўнай дзейнасці зарэкамендавала сябе не толькі як прафесіянал, які валодае лідэрскімі якасцямі, але і як чалавек, які ўмее працаваць у камандзе.

Марыі Пракопаўне прысвоены ганаровыя званні «Выдатнік энергетыкі», «Выдатнiк Беларускай энергасiстэмы», «Ганаровы работнiк Белорускай энергасiстэмы».







 

Ломан Ядвіга Пятроўна

loman

Ломан Ядвіга Пятроўна нарадзілася ў 1958 годзе ў в. Ціхая Слабада Стаўбцоўскага раёна. У 1977 годзе скончыла Мінскі энергетычны тэхнікум. Затым прайшла перападрыхтоўку ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце па спецыяльнасці «Электрычныя станцыі, сеткі і сістэмы».

,p>У энергасістэме прапрацавала 38 гадоў, з іх 9 гадоў кіраўніком групы энергаінспекцыі Дзяржэнерганадзора і 13 гадоў кіраўніком групы філіяла «Энергазбыт». Мае вялікі вопыт у справе падрыхтоўкі кадраў. Многія яе «выхаванцы» сёння займаюць адказныя пасады ў энергасістэме.

За бездакорную шматгадовую працу Ядвізе Пятроўне прысвоена ганаровае званне «Ганаровы работнiк Беларускай энергасiстэмы».





 

 

Лопан Жорж Фаміч

lopan

Лопан Жорж Фаміч нарадзіўся ў 1941 годзе ў в. Саковічы Салігорскага раёна. Пасля заканчэння школы паступіў у Гродзенскі тэхнікум чыгуначнага транспарту. У 1958 годзе тэхнікум быў зачынены. Жорж Фаміч працягнуў сваё навучанне ў Чыгуначным тэхнікуме г. Курска, які скончыў ў 1960 годзе па спецыяльнасці тэхнік-энергетык электрафікаваных чыгунак. Быў накіраваны на працу электраманцёрам ЭМП №703 на станцыю «Прохараўка».

У кастрычніке 1960 гада Жоржа Фаміча прызвалі ў армію. Пасля ваенай службы ў арміі працаваў у метро г. Масквы і на камбінаце цвёрдых сплаваў дзяжурным электрыкам.

У жніўні 1964 года быў прыняты на працу ў Мінскі РЭС тэхнікам Дзяржынскага ўчастка. Затым пераведзены інжынерам размеркавальных сетак Слуцкага РЭС.

У кастрычніку 1967 года прызначаны начальнікам Слуцкага сельскага ўчастка электрасетак. У 1971 годзе пераведзены на пасаду начальніка ўчастка ПМК-1 трэсту «Энергамантаж».

У 1978 годзе завочна скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі.

У красавіку 1977 года прызначаны начальнікам Слуцкага міжраённага аддзялення філіяла «Энергазбыт», дзе прапрацаваў да снежня 2010 года.

Усяго ў энергасістэме Жорж Фаміч прапрацаваў больш за 46 гадоў, узнагароджаны знакам «Выдатнік энергетыкі».

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024