ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны спажыўцам

XXVI Беларускі энергетычны і экалагічны форум «Energy Expo» пройдзе ў Мінску 11-14 кастрычніка

У адпаведнасці з распараджэннем Прэм'ер-міністра ад 15 ліпеня 2022 года №199р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню форуму, а таксама выстаўкі «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра».

Узначаліў аргкамітэт Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч. У яго склад увайшлі прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, дзяржаўных вытворчых аб'яднанняў «Белэнерга» і «Белтопгаз», канцэрна «Белнафтахім, ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі».

Аргкамітэту даручана распрацаваць графік мерапрыемстваў форуму і выставы, забяспечыць скаардынаваную работу па фарміраванні яе экспазіцыі.

Форум «Energy Expo» праводзіцца штогод. Мерапрыемства накіравана на прэзентацыю дасягненняў паліўна-энергетычнага комплексу, прасоўванне лепшых інавацыйных распрацовак у сферы электраэнергетыкі, газавай галіны, энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій, лічбавага развіцця.

Па інфармацыі афіцыйнага сайта Міністэрствы энергетыкі Рэспублікі Беларусь

https://minenergo.gov.by

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024