ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны спажыўцам

Філіял «Энергазбыт» аб плюсах бязвыплатнай перадачы электроннага лічыльніка электраэнергіі на баланс РУП «Мінскэнерга»

Філіял «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» нагадвае аб магчымасці бязвыплатнай перадачы электралічыльніка на баланс энергазабеспячальнай арганізацыі.

У гэтым выпадку ўсё рамонтнае і метралагічнае абслугоўванне, аднаўленне, праверка працаздольнасці, планавая замена прыбора будуць ажыццяўляцца за кошт сродкаў энергазабеспячальнай арганізацыі. На баланс прымаюцца толькі спраўныя электронныя лічыльнікі.

Праца ў гэтым напрамку вядзецца філіялам «Энергазбыт» з 2015 года. На сённяшні дзень на баланс энергасістэмы прынята больш за 41700 электронных электралічыльнікаў ад грамадзян.

Пунктам 150 Правілаў электразабеспячэння вызначана, што да перадачы сродкаў разліковага ўліку на баланс энергазабеспячальнай арганізацыі рамонтнае і метралагічнае абслугоўванне, аднаўленне, праверку працаздольнасці, планавую замену такіх сродкаў забяспечвае іх уласнік, або арганізацыя, ва ўласнасці, гаспадарчым веданні, аператыўным кіраванні якой знаходзяцца дадзеныя сродкі, або энергазабеспячальная арганізацыя на дагаворнай аснове.

Для бязвыплатнай перадачы электроннага прыбора ўліку бытавому абаненту неабходна прадставіць у адпаведнае тэрытарыяльнае падраздзяленне энергазабеспячальнай арганізацыі наступны пакет дакументаў:

˗ пісьмовую заяву ўстаноўленай формы;

˗ дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца);

˗ дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на аб'ект электразабеспячэння;

˗ пашпарт (фармуляр) на лічыльнік, пры наяўнасці, з адзнакай аб даце яго продажу і тэрмінах гарантыйных абавязацельстваў завода-вытворцы.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:

˗ электралічыльнікі без аўтаматызаваных сістэм кантролю і ўліку электраэнергіі (АСКУЭ): (017) 371-00-33;

˗ электралічыльнікі ў складзе аўтаматызаваных сістэм кантролю і ўліку электраэнергіі (АСКУЭ) жылога дома: (017) 320-13-09.

Работы па абслугоўванні індукцыйных прыбораў уліку электрычнай энергіі выконваюцца філіялам «Энергазбыт» на бязвыплатнай аснове.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024