ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны спажыўцам

Да ўвагі абанентаў - юрыдычных асоб! Палепшаны ўмовы для ведзення бізнесу ў частцы парадку аплаты за электраэнергію

У Беларусі змяніліся ўмовы ўнясення перадаплаты за электрычную энергію. У юрыдычных асоб, якія з'яўляюцца прамысловымі і прыраўнаванымі да іх абанентамі па-за залежнасці ад велічыні далучанай магутнасці, з'явілася магчымасць уносіць перадаплату за больш кароткі перыяд.

1 снежня 2017 года ўступіла ў сілу Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.11.2017 №820 «Аб унясенні змянення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.10.2011 №1394».

Гэтай пастановай унесена змяненне ў абзац другi часткi першай пункта 188 Правіл электразабеспячэння, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.10.2011 №1394, згодна з якім прамысловыя і прыраўнаваныя да іх абаненты пры разліках за электрычную энергію могуць ажыццяўляць перадаплату ў аб'ёме аплаты за адну траціну дагаворнай велічыні электраспажывання на разліковы перыяд (месяц) або ў аб'ёме аплаты дагаворнай велічыні электраспажывання на разліковы перыяд (месяц), то ёсць падэкадна. Раней абаненты з далучанай магутнасцю да 750 ква ажыццяўлялі разлікі за электрычную энергію ў форме перадаплаты толькі ў аб'ёме аплаты дагаворнай велічыні электраспажывання на разліковы перыяд (месяц).

Такім чынам, у спажыўца з'явіўся выбар - альбо ажыццяўляць перадаплату падэкадна, альбо на месяц наперад. Дадзенае новаўвядзенне дае магчымасць спажыўцу больш гнутка планаваць расходаванне сродкаў на наступны перыяд.

Улічваючы выкладзенае, у выпадку калі абанент юрыдычная асоба жадае змянення парадку перадаплаты пры разліках за электрычную энергію, то яму неабходна пісьмова звярнуцца ў збытавое падраздзяленне, у якім складаўся дагавор электразабеспячэння, з заявай аб унясенні адпаведных змяненняў у дагавор.

Пры адсутнасці зваротаў абанентаў заключаныя дагаворы электразабеспячэння дзейнічаюць на ранейшых умовах, у тым ліку ў частцы мер адказнасці за парушэнне тэрмінаў ажыццяўлення плацяжоў за электрычную энергію.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024