ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

XXV Юбілейны Беларускі энергетычны і экалагічны форум адкрыецца 12 кастрычніка

12-15 кастрычніка 2021 года ў г.Мінску пройдзе XXV Юбілейны Беларускі энергетычны і экалагічны форум, які ўключае міжнародныя спецыялізаваныя выставы «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра» (EnergyExpo '2021), «Oil&Gas Technologies», «Атамэкспа-Беларусь», «Экспасвятло», «Водныя і паветраныя тэхналогіі», «ЭкспаГорад» і XXV Беларускі энергетычны і экалагічны кангрэс.

Мэта правядзення форуму ‒ аказаць садзейнічанне інавацыйнаму развіццю паліўна-энергетычнага, нафтахімічнага і вытворчага комплексаў Рэспублікі Беларусь, прадставіць сучаснае абсталяванне і тэхналогіі для вытворчасці і размеркавання электрычнай і цеплавой энергіі, аўтаматызаваныя сістэмы, энерга- і рэсурсазберагальныя тэхналогіі.

Правядзенне Юбілейнага XXV Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму, выставы і кангрэса супадае са знамянальнай для энергетыкаў Рэспублікі Беларусь падзеяй ‒ 90-годдзем Беларускай энергасістэмы.

За 25 гадоў паспяховай дзейнасці Беларускі энергетычны і экалагічны форум адкрыў сваім удзельнікам шырокія магчымасці для вывучэння сусветнага вопыту развіцця энергетыкі, прадстаўлення інавацыйных тэхналогій і абсталявання, стаў шырокай дэманстрацыйнай пляцоўкай дасягненняў айчыннай прамысловасці і паліўна-энергетычнага комплексу. Тэматыка форуму істотна пашырылася і ўключае атамную энергетыку, фарміраванне «зялёнай эканомікі», лічбавую трансфармацыю і павышэнне эфектыўнасці нафтахімічнага і вытворчага сектараў.

У структуры экспазіцыі прадугледжаны галіновыя раздзелы Міністэрства энергетыкі, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства адукацыі, Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У выставе прымуць удзел больш за 200 удзельнікаў з 6 краін, уключаючы вядучыя прадпрыемствы энергетычнай галіны Рэспублікі Беларусь, а таксама вядомыя сусветныя брэнды, такія як Расатам, Siemens, Honeywell, Krohne, Таўрыда Электрык і многія іншыя.

Больш падрабязна на афіцыйным сайце форуму https://energyexpo.by/.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024