ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

СУСТРЭЧА СТАРШЫНІ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ З РАБОТНІКАМІ ФІЛІЯЛА «ЭНЕРГАЗБЫТ» РУП «МІНСКЭНЕРГА»

21 сакавіка 2019 года ў рамках правядзення Адзінага дня інфармавання, прысвечанага 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у філіяле «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» адбылася сустрэча старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Панасюка Васіля Васільевіча з працоўным калектывам прадпрыемства.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята 15 сакавіка 1994 года і з'яўляецца галоўным законам беларускай дзяржавы. На яе аснове фарміруецца сістэма бягучага заканадаўства, у ёй вызначаюцца кампетэнцыі дзяржаўных органаў, ключавыя правы грамадзян. Канстытуцыя служыць гарантам свабоднага, мірнага і шчаслівага жыцця, трывалым падмуркам пабудовы моцнай дзяржавы.

Сустрэча праходзіла ў фармаце бесперапыннага дыялогу з працоўным калектывам на працоўных месцах. Васіль Васільевіч расказаў пра станаўленне Канстытуцыі нашай краіны, унесеных у Асноўны Закон зменах і дапаўненнях. Акрамя таго, абмяркоўваліся пытанні развіцця будаўнічай галіны ў Рэспубліцы Беларусь, разглядалася выкананне норм калектыўнага дагавора і наяўнасць сацыяльных гарантый работнікам. У ходзе сустрэчы супрацоўнікі філіяла змаглі задаць старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў хвалюючыя іх пытанні. Два пытанні, якія патрабуюць далейшай прапрацоўкі, узяты на кантроль.


220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024