ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

Міжнародная экалагічная акуыя «ГАДЗІНА ЗЯМЛІ»

30 сакавіка 2019 года Беларусь у адзінаццаты раз далучыцца да міжнароднай экалагічнай акцыі «Гадзіна Зямлі», ініцыяванай Сусветным фондам дзікай прыроды. Акцыя будзе праходзіць з 20.30 да 21.30 па мясцовым часе.

Арганізацыяй «Гадзіны Зямлі» ў нашай краіне займаецца таварыства экалагічных арганізацый «Зялёная Сетка» пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

«Гадзіна Зямлі» з'яўляецца найбольш вядомай экалагічнай акцыяй у гісторыі чалавецтва. У мінулым годзе ў ёй прыняло ўдзел больш за 2 мільярды чалавек са 187 краін свету, была выключана падсвятленне больш чым 3100 архітэктурных аб'ектаў. У Беларусі мерапрыемствы прайшлі ў 22 населеных пунктах, была адключаная падсветка цэнтральных архітэктурных аб'ектаў.

Выключаючы святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну, мы паказваем сваю неабыякавасць да будучыні планеты, падымаем на паверхню праблемы змянення клімату, энергазберажэння і захавання рэсурсаў у цэлым.

Акцыя «Гадзіна Зямлі» штогод заклікае людзей змяніць простыя штодзённыя звычкі, эканомна расходаваць электраэнергію і цяпло.

Для падтрымкі дадзенага мерапрыемства досыць правесці ўсяго толькі адну гадзіну без электрычнасці!

Далучайцеся!

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024