ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

ВЯСНОВЫ МЕСЯЧНІК ПА НАВЯДЗЕННІ ПАРАДКУ І ДОБРАЎПАРАДКАВАННІ

У красавіку ў Беларусі традыцыйна прайшлі суботнікі па ўборцы, азеляненні, добраўпарадкаванні населеных пунктаў і навядзенні парадку на зямлі. Не засталіся ў баку і работнікі філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга»: усяго ў суботніках паўдзельнічала 910 чалавек.

Калектыў філіяла, узброіўшыся прыбіральным інвентаром, захоплена і весела узяўся за работу. 20 красавіка ў рамках Рэспубліканскага суботніка была арганізавана ўборка і навядзенне парадку на працоўных месцах, а таксама на прылеглых тэрыторыях, ачышчаны газоны і тратуары, выканана афарбоўка агароджаў,  бардзюраў, лавак і іншага, высадка раслін у кветачніцы, ўстаноўка сметніц і велапарковак.

Работнікі філіяла прынялі актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні замацаваных за філіялам тэрыторый і аб'ектаў. Так, была выканана ўборка зялёнай зоны ўздоўж вул. Я.Коласа, а таксама праезнай часткі па вул. Б.Хмяльніцкага, арганізаваны выезды ў аздараўленчы цэнтр «Энергетык» і філіял Аграфірма «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга».

У Год малой радзімы нельга не адзначыць унёсак у агульную справу работнікаў міжраённых аддзяленняў, якія на славу папрацавалі не толькі на падведамасных аб'ектах, але і на замацаваных раённымі выканаўчымі камітэтамі тэрыторыях.

Правядзенню суботнікаў спрыяла надвор'е, якое парадавала ўсіх нечаканым пацяпленнем. Добры настрой, чысціня і парадак, вось што засталося пасля вясновага месячніка па навядзенні парадку. Бо сваімі рукамі мы можам зрабіць свет вакол трохі лепшым і камфортным для нашага жыцця.


220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024